Навігатар: /

У свята Нараджэння Іаана Прадцечы мітрапаліт Павел здзейсніў Літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска

07 ліпеня 2019
7 июля, в Неделю 3-ю по Пятидесятнице, праздник Рождества честного и славного Пророка, Предтечи и Крестителя Господня Иоанна, празднование Собора Белорусских святых, митрополит Минский и Заславский Павел, Патриарший Экзарх всея Беларуси, совершил Божественную литургию в Свято-Духовом кафедральном соборе города Минска.

top.jpg

7 ліпеня 2019 года, у Нядзелю 3-ю пасля Пяцідзесятніцы, свята Нараджэння пачэснага і слаўнага Прарока, Прадцечы і Хрысціцеля Гасподняга Іаана, святкаванне Сабору Беларускіх святых, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска.

Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў і клірыкі кафедральнага сабора.

Пропаведзь пасля запрычаснага сціха прамовіў клірык сабора архімандрыт Аляксій (Шынкевіч).

Богаслужэбныя спевы выканаў архіерэйскі хор пад кіраўніцтвам Віталя Сабалеўскага.

Пасля заамвоннай малітвы Патрыяршы Экзарх і саслужачыя святары здзейснілі слаўленне святу.

Па адпусце Бажэственнай літургіі мітрапаліт Павел павіншаваў духавенства і прыхаджан сабора са святам і звярнуўся да ўсіх прысутных са словам павучання.

Уладыка Павел павіншаваў прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн і падаў вернікам архіпастырскае благаславенне. Імяніннікам было абвешчана мнагалецце, пасля чаго Патрыяршы Экзарх уручыў ім прасфоры і кветкі.

Church.by