Навігатар: /

У свята Нараджэння Прасвятой Багародзіцы Патрыяршы Экзарх узначаліў Літургію ў аднайменным Гродзенскім жаночым манастыры

21 верасня 2018
21 сентября 2018 года, в праздник Рождества Пресвятой Владычицы нашей Богородицы и Приснодевы Марии, митрополит Минский и Заславский Павел, Патриарший Экзарх всея Беларуси, возглавил соборное архиерейское богослужение в Рождество-Богородичном соборе Гродненского Рождество-Богородичного ставропигиального женского монастыря.

top.jpg

21 верасня 2018 года, у свята Нараджэння Прасвятой Уладычыцы нашай Багародзіцы і Вечнадзевы Марыі, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, архіепіскап Гродзенскі і Ваўкавыскі Арцемій, архіепіскап Навагрудскі і Слонімскі Гурый, епіскап Лідскі і Смаргонскі Парфірый здзейснілі Бажэственную літургію ў Прачысценскім саборы Гродзенскага стаўрапігіяльнага жаночага манастыра Нараджэння Багародзіцы.

Архіпастырам саслужылі клірыкі манастыра і запрошаныя госці ў свяшчэнным сане.

На богаслужэнні прысутнічалі: старшыня Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Жук Ігар Георгіевіч, кіраўнікі гарадскіх прадпрыемстваў і ўстаноў, дабрачынцы манастыра і іншыя высокія госці.

Богаслужэбныя спевы выканаў маладзёжны хор абіцелі Нараджэння Багародзіцы пад кіраўніцтвам Наталлі Андрушэвіч і дзіцячы хор вучняў нядзельнай школы абіцелі пад кіраваннем Юліі Касак.

Пропаведзь перад прычасцю вымавіў іерэй Вячаслаў Шасцітка.

Па заамвоннай малітве архіпастыры і саслужачыя ім святары здзейснілі слаўленне святу.

Па заканчэнні богаслужэння са словамі вітання звярнулася да мітрапаліта Паўла ігумення манастыра Гаўрыіла (Глухава).

Таксама да ўсіх прысутных звярнуўся старшыня Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Жук Ігар Георгіевіч.

Уладыка Павел падзякаваў матушцы Гаўрыле і Ігару Георгіевічу за цёплыя словы і пажаданні, архіпастырам — за супольную малітву, павіншаваў духавенства і прыхаджан манастыра з прастольным святам і звярнуўся да ўсіх са словам павучання.

Мітрапаліт Павел павіншаваў прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн і падаў усім архіпастырскае благаславенне. 

Church.by