Навігатар: /

У свята Сабора Прасвятой Багародзіцы мітрапаліт Павел здзейсніў Літургію ў храме ў гонар дабравернага князя Аляксандра Неўскага горада Мінска

08 студзеня 2019
8 января, в праздник Собора Пресвятой Богородицы, митрополит Минский и Заславский Павел, Патриарший Экзарх всея Беларуси, совершил Божественную литургию в храме в честь благоверного князя Александра Невского города Минска.

top.jpg

8 студзеня 2019 года, у свята Сабора Прасвятой Багародзіцы, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў храме ў гонар дабравернага князя Аляксандра Неўскага горада Мінска.

Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: благачынны 3-й Мінскай гарадской акругі, настаяцель Аляксандра-Неўскага храма протаіерэй Мікалай Коржыч і клірыкі храма.

Богаслужэбныя спевы выканаў хор Аляксандра-Неўскага храма пад кіраваннем Сяргея Смольскага.

Пропаведзь перад Прычасцем прамовіў протаіерэй Павел Баянкоў.

Па заамвоннай малітве Патрыяршы Экзарх і саслужачыя святары здзейснілі слаўленне Ражджаству Хрыстову.

Па заканчэнні богаслужэння з прывітальным словам да мітрапаліта Паўла звярнуўся настаяцель храма протаіерэй Мікалай Коржыч.

Уладыка Павел падзякаваў айцу Мікалаю за цёплыя словы, павіншаваў духавенства і прыхаджан храма са святам і звярнуўся да багамольцаў са словам павучання.

Мітрапаліт Павел павіншаваў усіх прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн і даў вернікам архіпастырскае благаславенне. На малітоўную памяць ўсім вернікам уладыка Павел раздаў памятныя каляндарыкі, а дзецям уручыў салодкія падарункі. 

Church.by