Навігатар: /

У свята Стрэчання Гасподняга мітрапаліт Павел здзейсніў Літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска

15 лютага 2019
15 февраля, в праздник Сретения Господа Бога и Спаса нашего Иисуса Христа, митрополит Минский и Заславский Павел, Патриарший Экзарх всея Беларуси, совершил Божественную литургию в Свято-Духовом кафедральном соборе города Минска.

top.jpg

15 лютага 2019 года, у свята Стрэчання Госпада Бога і Спаса нашага Іісуса Хрыста, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска.

Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: першы прарэктар Інстытута тэалогіі БДУ протаіерэй Сергій Гардун, сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў і клірыкі кафедральнага сабора.

Богаслужэбныя спевы выканаў архіерэйскі хор пад кіраўніцтвам Віталя Сабалеўскага.

За богаслужэннем мітрапаліт Павел рукапалажыў у іерэя студэнта аспірантуры Мінскай духоўнай акадэміі дыякана Васіля Нялідкіна.

Пропаведзь перад Прычасцем прамовіў протадыякан Мікалай Аўсіевіч.

Па заамвоннай малітве Патрыяршы Экзарх і саслужачыя яму святары здзейснілі слаўленне святу.

Па заканчэнні богаслужэння мітрапаліт Павел агучыў зварот Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла з нагоды святкавання Дня праваслаўнай моладзі.

Патрыяршы Экзарх павіншаваў прыхаджан і духавенства са святам і звярнуўся да вернікаў са словам настаўлення.

Мітрапаліт Павел павіншаваў прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн і даў багамольцам архіпастырскае благаславенне.

Church.by