Навігатар: /

У свята Стрэчання Уладзімірскай іконы Божай Маці мітрапаліт Павел здзейсніў літургію ў храме ў гонар Успення Прасвятой Багародзіцы ў аграгарадку Крупіца

08 верасня 2018
8 сентября, в субботу седмицы 15-й по Пятидесятнице, в праздник Сретения Владимирской иконы Божией Матери, митрополит Минский и Заславский Павел, Патриарший Экзарх всея Беларуси, совершил Божественную литургию в храме в честь Успения Пресвятой Богородицы в агрогородке Крупица Минского района.

top.jpg

8 верасня, у суботу сядміцы 15-й пасля Пяцідзесятніцы, у свята Стрэчання Уладзімірскай іконы Божай Маці, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў храме ў гонар Успення Прасвятой Багародзіцы ў аграгарадку Крупіца Мінскага раёна.

Візіт Патрыяршага Экзарха быў прымеркаваны да 20-годдзя з дня ўтварэння парафіі.

Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: благачынны храмаў 1-й Мінскай раённай царкоўнай акругі, настаяцель прыхода храма апосталаў Пятра і Паўла вёскі Сеніца Мінскага раёна протаіерэй Барыс Пташынскі; сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў; настаяцель храма іерэй Канстанцін Дубковіч і клірыкі благачыння.

На богаслужэнні прысутнічалі і маліліся: намеснік старшыні Мінскага раённага выканаўчага камітэта па сацыяльнай сферы і ідэалагічнай рабоце Мякіннік Аляксандр Пятровіч, старшыня Крупіцкага сельскага выканаўчага камітэта Астроўка Марына Мікалаеўна і іншыя высокія госці.

Пропаведзь перад Прычасцем прамовіў настаяцель прыхода храма Святога Духа пасёлка Самахвалавічы Мінскага раёна іерэй Сергій Кароткі.

Богаслужэбныя спевы выканаў хор пад кіраўніцтвам Сяргея Аграновіча.

На малым уваходзе мітрапаліт Павел абвясціў указ аб узнагароджанні іерэя Канстанціна Дубковіча правам нашэння наперснага крыжа залатога колеру, зважаючы на яго руплівую працу ў славу Святой Царквы, і ўсклаў крыж на айца настаяцеля.

Па заамвоннай малітве Патрыяршы Экзарх і саслужачыя яму святары здзейснілі чын слаўлення Прасвятой Багародзіцы.

Па заканчэнні богаслужэння ўладыка Экзарх павіншаваў прыхаджан і духавенства храма са святам і звярнуўся да багамольцаў са словам павучання.

Па заканчэнні пропаведзі мітрапаліт Павел уручыў граматы Патрыяршага Экзарха працаўнікам і дабрачынцам прыхода.

Уладыка Павел павіншаваў прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн, падаў усім архіпастырскае благаславенне.

Затым Патрыяршы Экзарх наведаў будуемы храм на тэрыторыі парафіі і азнаёміўся з ходам яго ўзвядзення.

Church.by