Навігатар: /

У свята Святога Духа мітрапаліт Павел здзейсніў Літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска

08 чэрвеня 2020
8 июня, в праздник Святого Духа, митрополит Минский и Заславский Павел, Патриарший Экзарх всея Беларуси, совершил Божественную литургию в Свято-Духовом кафедральном соборе города Минска.

top.jpg

8 чэрвеня 2020 года, у свята Святога Духа, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска.

Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў і клірыкі кафедральнага сабора.

Пасля патроенай екценні Патрыяршы Экзарх узнёс малітву аб міры ў Украіне, а затым — малітву аб спыненні шкоднай пошасці.

Богаслужэбныя спевы выканаў архіерэйскі хор пад кіраўніцтвам Віталя Сабалеўскага.

Пропаведзь перад прычасцем прамовіў протаіерэй Ігар Латушка.

Па заканчэнні богаслужэння мітрапаліт Павел павіншаваў духавенства сабора і прыхаджан са святам Святога Духа — прастольным святам кафедральнага сабора, а затым звярнуўся да маліўшыхся за богаслужэннем са словам павучання.

Уладыка Экзарх таксама павіншаваў прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн і падаў вернікам архіпастырскае благаславенне.

Church.by