Навігатар: /

У свята Святога Духа Патрыяршы Экзарх узначаліў Літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска

28 мая 2018
28 мая, в праздник Святого Духа, митрополит Минский и Заславский Павел, Патриарший Экзарх всея Беларуси, в сослужении архиереев Минской митрополии совершил Божественную литургию в Свято-Духовом кафедральном соборе города Минска.

top.jpg

28 мая 2018 года, у свята Святога Духа, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, у саслужэнні епіскапаў: Барысаўскага і Мар'інагорскага Веніяміна, Маладзечанскага і Стаўбцоўскага Паўла, Слуцкага і Салігорскага Антонія, здзейсніў Бажэственную літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска.

Архіпастырам саслужылі: кіраўнік спраў Мінскай Экзархіі архімандрыт Сергій (Брыч); першы прарэктар Інстытута тэалогіі БДУ протаіерэй Сергій Гардун; першы прарэктар Мінскай духоўнай акадэміі протаіерэй Уладзімір Далгаполаў; сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў; благачынныя царкоўных акруг і настаяцелі храмаў Мінскай епархіі, клірыкі Свята-Духава кафедральнага сабора і госці ў свяшчэнным сане.

Богаслужэбныя спевы выканаў саборны хор пад кіраўніцтвам Віталя Сабалеўскага.

Пропаведзь перад Прычасцем прамовіў клірык Свята-Духава кафедральнага сабора архімандрыт Сергій (Брыч).

Па заканчэнні богаслужэння Патрыяршы Экзарх павіншаваў прыхаджан і духавенства з прастольным святам і звярнуўся да ўсіх прысутных са словам павучання.

Мітрапаліт Павел павіншаваў прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн і падаў усім архіпастырскае благаславенне. Імяніннікам было абвешчана мнагалецце, і ўладыка Павел уручыў ім прасфоры і ружы.

Church.by