Навігатар: /

У свята Успення Прасвятой Багародзіцы Патрыяршы Экзарх узначаліў Літургію ў Успенскім Жыровіцкім манастыры

28 жніўня 2019
28 августа, в день праздника Успения Пресвятой Богородицы, митрополит Минский и Заславский Павел, Патриарший Экзарх всея Беларуси, архиепископ Новогрудский и Слонимский Гурий, епископ Лидский и Сморгонский Порфирий совершили Божественную литургию в Успенском соборе Успенского Жировичского мужского монастыря.

top.jpg

28 жніўня 2019 года, у дзень свята Успення Прасвятой Багародзіцы, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, архіепіскап Навагрудскі і Слонімскі Гурый, епіскап Лідскі і Смаргонскі Парфірый здзейснілі Бажэственную літургію ў Успенскім саборы Успенскага Жыровіцкага мужчынскага манастыра.

Архіпастырам саслужылі выкладчыкі Мінскай духоўнай семінарыі ў свяшчэнным сане і духавенства Успенскага Жыровіцкага манастыра.

Богаслужэбныя спевы выканаў мужчынскі хор Мінскіх духоўных школ пад кіраваннем протадыякана Андрэя Скробата.

Пропаведзь перад Прычасцем прамовіў выкладчык Мінскай духоўнай семінарыі іераманах Яўстафій (Халіманкоў).

Пасля Бажэственнай літургіі ад Успенскага сабора быў здзейснены хрэсны ход з Плашчаніцай Божай Маці да храма Нараджэння Прасвятой Багародзіцы, названага Яўленскім, узведзеным на месцы другога цудоўнага знойдзення Жыровіцкай іконы Прасвятой Багародзіцы. Перад Яўленскім храмам быў здзейснены малебен з чытаннем Акафіста Успенню Прасвятой Багародзіцы.

Па завяршэнні акафіста Патрыяршы Экзарх павіншаваў прысутных са святам і звярнуўся да ўсіх са словам павучання.

Мітрапаліт Павел падзякаваў архіпастырам, духавенству і шматлікім паломнікам, якія прыбылі ўшанаваць прастольнае свята абіцелі, пажадаў усім нябеснага заступніцтва Маці Божай, моцы духоўных і цялесных сіл. Прадстаяцель Беларускай Праваслаўнай Царквы павіншаваў усіх прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн і падаў усім архіпастырскае благаславенне.

Па заканчэнні богаслужэння ў Успенскай абіцелі мітрапаліт Павел здзейсніў чын асвячэння крыніцы, размешчанай на ўскраіне аграгарадка Жыровічы. Асвячэнне адбылося пасля капітальнага рамонту купеляў і добраўпарадкавання прылеглай тэрыторыі, якія былі праведзены да будучага святкавання 500-гадовага юбілею Жыровіцкай абіцелі.

Church.by