Навігатар: /

У свята Уздзвіжання Пачэснага і Жыватворнага Крыжа Гасподняга мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел і архіепіскап Полацкі і Глыбоцкі Феадосій здзейснілі Літургію ў Полацкім Спаса-Еўфрасіннеўскім манастыры

27 верасня 2017
27 сентября, в праздник Воздвижения Честного и Животворящего Креста Господня, митрополит Минский и Заславский Павел, Патриарший Экзарх всея Беларуси, и архиепископ Полоцкий и Глубокский Феодосий совершили Божественную литургию в Крестовоздвиженском соборе Спасо-Евфросиниевского женского монастыря города Полоцка.

top.jpg

27 верасня 2017 года, у свята Уздзвіжання Пачэснага і Жыватворнага Крыжа Гасподняга, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, і архіепіскап Полацкі і Глыбоцкі Феадосій здзейснілі Бажэственную літургію ў Крыжаўздзвіжанскім саборы Спаса-Еўфрасіннеўскага жаночага манастыра горада Полацка.

Архіпастырам саслужылі: сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў і клірыкі манастыра.

Богаслужэбныя спевы выканаў хор сясцёр абіцелі пад кіраваннем манахіні Фяўронні (Бармічовай).

Пропаведзь перад Прычасцем прамовіў клірык манастыра іерэй Ігар Лысянок.

Па заамвоннай малітве архіпастыры і саслужачыя святары здзейснілі слаўленне свята.

Па заканчэнні богаслужэння мітрапаліт Павел павіншаваў усіх прысутных са святам, падзякаваў уладыку Феадосію за сумесную малітву і звярнуўся да духавенства і прыхаджан абіцелі са словам павучання.

Патрыяршы Экзарх павіншаваў усіх прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн і падаў усім архіпастырскае благаславенне. 

Church.by