Навігатар: /

У свята Увядзення ў храм Прасвятой Багародзіцы Патрыяршы Экзарх здзейсніў Літургію ва Увядзенскім жаночым манастыры вёскі Багушы

04 снежня 2018
4 декабря, в праздник Введения во храм Пресвятой Богородицы, митрополит Минский и Заславский Павел, Патриарший Экзарх всея Беларуси, совершил Божественную литургию во Введенском ставропигиальном женском монастыре деревни Богуши Сморгонского района Гродненской области.

top.jpg

4 снежня 2018 года, у свята Увядзення ў храм Прасвятой Багародзіцы, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ва Увядзенскім стаўрапігіяльным жаночым манастыры вёскі Багушы Смаргонскага раёна Гродзенскай вобласці.

Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў і клірык манастыра іерэй Георгій Глінскі.

Богаслужэбныя спевы выканаў хор пад кіраўніцтвам паслушніцы Ірыны Сівец.

Пропаведзь перад Прычасцем прамовіў іерэй Георгій Глінскі.

Па заамвоннай малітве Патрыяршы Экзарх і саслужачыя яму святары здзейснілі слаўленне святу.

Па заканчэнні богаслужэння ўладыка Павел павіншаваў вернікаў і духавенства абіцелі з прастольным святам і звярнуўся да багамольцаў са словам навучання.

За руплівую працу ў славу Царквы Хрыстовай ігуменні Лізавеце (Сысун) была ўручана Патрыяршая ўзнагарода — юбілейны медаль «У памяць 100-годдзя аднаўлення Патрыяршаства ў Рускай Праваслаўнай Царкве».

Затым мітрапаліт Павел уручыў абіцелі адно з напрастольных Евангелляў, перададзеных Свяцейшым Патрыярхам Маскоўскім і ўсяе Русі Кірылам падчас яго Першасвяціцельскага візіту ў межы Беларускага Экзархату ў кастрычніку гэтага года.

Завяршаючы сваё слова, уладыка Павел павіншаваў прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн, а затым падаў усім архіпастырскае благаславенне.

Church.by