Навігатар: /

У свята Увядзення ў храм Прасвятой Багародзіцы Патрыяршы Экзарх здзейсніў Літургію ва Увядзенскім манастыры вёскі Багушы

04 снежня 2019
4 декабря, в праздник Введения во храм Пресвятой Богородицы, митрополит Минский и Заславский Павел, Патриарший Экзарх всея Беларуси, совершил Божественную литургию во Введенском ставропигиальном женском монастыре деревни Богуши Сморгонского района Гродненской области.

top.jpg

4 снежня 2019 года, у свята Увядзення ў храм Прасвятой Багародзіцы, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ва Увядзенскім стаўрапігіяльным жаночым манастыры вёскі Багушы Смаргонскага раёна Гродзенскай вобласці.

Яго Высокапраасвяшчэнству саслужыў сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў.

Богаслужэбныя спевы выканаў хор пад кіраўніцтвам паслушніцы Ірыны Сівец.

Пропаведзь перад Прычасцем прамовіў клірык Свята-Лізавецінскага жаночага манастыра ў горадзе Мінску іерэй Георгій Глінскі.

Пасля заамвоннай малітвы Патрыяршы Экзарх і саслужачыя яму святары здзейснілі слаўленне святу.

Па заканчэнні богаслужэння ўладыка Павел павіншаваў прыхаджан і духавенства абіцелі з прастольным святам і звярнуўся да багамольцаў са словам павучання.

Мітрапаліт Павел павіншаваў прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн і падаў усім архіпастырскае благаславенне.

На памяць аб сумеснай малітве уладыка Экзарх уручыў усім, хто маліўся за набажэнствам, абразкі свята Увядзення ў храм Прасвятой Багародзіцы.

Church.by