У свята Жыровіцкай іконы Божай Маці мітрапаліт Павел здзейсніў Літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска
20 мая 2020 20 мая, в среду 5-й седмицы по Пасхе, в день празднования обретения Жировичской иконы Божией Матери, митрополит Минский и Заславский Павел, Патриарший Экзарх всея Беларуси, совершил Божественную литургию в Свято-Духовом кафедральном соборе города Минска.20 мая 2020 года, у сераду 5-й сядміцы пасля Вялікадня, у дзень святкавання знойдзення Жыровіцкай іконы Божай Маці, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска.
Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі першы прарэктар Інстытута тэалогіі БДУ протаіерэй Сергій Гардун і клірыкі кафедральнага сабора.
Пасля патроенай екценні Патрыяршы Экзарх узнёс малітву аб міры на Украіне, а затым малітву супраць шкоднай пошасці.
Богаслужэбныя спевы выканаў архіерэйскі хор пад кіраўніцтвам Віталя Сабалеўскага.
Пропаведзь пасля запрычаснага прамовіў клірык Свята-Духава кафедральнага сабора протаіерэй Сергій Гардун.
Пасля заканчэння богаслужэння і слаўлення свята мітрапаліт Павел павіншаваў прыхаджан і духавенства са святам і звярнуўся да вернікаў са словам настаўлення.
Патрыяршы Экзарх павіншаваў прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн і падаў багамольцам архіпастырскае благаславенне.