Навігатар: /

У суботу чацвёртай сядміцы Вялікага посту мітрапаліт Павел здзейсніў Літургію ў Богаяўленскім кафедральным саборы горада Полацка

28 сакавіка 2020
28 марта, в субботу четвертой седмицы Великого поста, митрополит Минский и Заславский Павел, Патриарший Экзарх всея Беларуси, совершил Божественную литургию в Богоявленском кафедральном соборе города Полоцка. По завершении Божественной литургии митрополит Павел сердечно поздравил епископа Полоцкого Игнатия с 50-летием со дня рождения.

top.jpg

28 сакавіка 2020 года, у суботу чацвёртай сядміцы Вялікага посту, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў Богаяўленскім кафедральным саборы горада Полацка.

Патрыяршаму Экзарху саслужылі архіепіскап Феадосій і епіскап Полацкі і Глыбоцкі Ігнацій.

Архіпастырам саслужылі: сакратар Полацкай епархіі протаіерэй Аляксандр Пятліцкі, клірыкі кафедральнага сабора, настаяцелі і духавенства храмаў Полацкай епархіі.

За Літургіяй маліліся ігуменні і насельніцы жаночых манастыроў Полацкай епархіі.

Пасля патроенай екценні Патрыяршы Экзарх узнёс малітву аб брацкай Украіне, аб збаўленні ад эпідэміі і падзячную малітву аб ушаноўваемым епіскапе Ігнаціі, які ў гэты дзень адзначае пяцідзесяцігоддзе з дня свайго нараджэння.

Богаслужэбныя спевы выканаў хор пад кіраўніцтвам Марыі Скабей.

Пропаведзь перад Прычасцем прамовіў іерэй Аляксандр Таляронак.

Па завяршэнні Бажэственнай літургіі мітрапаліт Павел сардэчна павіншаваў епіскапа Ігнація з юбілейным днём нараджэння і паднёс у дар святую прасфору і кветкі, а затым абвясціў віншаванне ад імя Свяцейшага Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла.

У слове ў адказ епіскап Ігнацій падзякаваў Патрыяршаму Экзарху, прыхаджанам і духавенству сабора за віншаванне і добрыя малітоўныя пажаданні.

Па традыцыі, юбіляру і ўсім, хто прысутнічаў і маліўся было абвешчана мнагалецце.

Church.by