Навігатар: /

У суботу першага тыдня Вялікага посту Патрыяршы Экзарх здзейсніў Літургію ў Свята- Духавым кафедральным саборы горада Мінска

07 сакавіка 2020
7 марта, в субботу первой седмицы Великого поста, день памяти святого великомученика Феодора Тирона и святой блаженной Матроны Московской, митрополит Минский и Заславский Павел, Патриарший Экзарх всея Беларуси, совершил Божественную литургию в Свято-Духовом кафедральном соборе города Минска.

top.jpg

7 сакавіка 2020 года, у суботу першага тыдня Вялікага посту, дзень памяці святога велікамучаніка Фёдара Цірана і святой блажэннай Матроны Маскоўскай, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска.

Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: першы прарэктар Інстытута тэалогіі БДУ протаіерэй Сергій Гардун, сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў і клірыкі кафедральнага сабора.

Богаслужэбныя спевы выканаў архіерэйскі хор пад кіраўніцтвам Віталя Сабалеўскага.

Пропаведзь пасля запрычаснага сціха прамовіў клірык кафедральнага сабора іерэй Антоній Гураў.

Пасля заамвоннай малітвы Патрыяршы Экзарх і саслужачыя яму святары здзейснілі слаўленне святому велікамучаніку Фёдару і блажэннай Матроне Маскоўскай.

Па заканчэнні богаслужэння мітрапаліт Павел павіншаваў прыхаджан і духавенства сабора са святам і звярнуўся да ўсіх са словам павучання.

Уладыка Павел павіншаваў прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн і падаў усім архіпастырскае благаславенне.

Church.by