Навігатар: /

У Свята-Духавым кафедральным саборы адбылася сустрэча Патрыяршага Экзарха і Главы дзяржавы

07 студзеня 2017
7 января, в праздник Рождества Христова, в Свято-Духовом кафедральном соборе города Минска состоялась традиционная встреча митрополита Минского и Заславского Павла, Патриаршего Экзарха всея Беларуси, и Президента Республики Беларусь Александра Григорьевича Лукашенко.

top.jpg7 студзеня, у свята Нараджэння Хрыстовага, у Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска адбылася традыцыйная сустрэча мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, і Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі.

На сустрэчы прысутнічалі святары, прыхаджане, прадстаўнікі праваслаўных брацтваў і сястрынстваў.

Выхаванцы нядзельнай школы Свята-Духава сабора павіншавалі Патрыяршага Экзарха і Кіраўніка дзяржавы з Ражджаством Хрыстовым.

Мітрапаліт Павел звярнуўся да Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі са словамі прывітання і віншаваннямі ад імя ўсёй паўнаты Беларускай Праваслаўнай Царквы.

«Для нас вялікая радасць — бачыць Вас сёння ў нашым кафедральным саборы. Гэта асаблівы знак увагі не толькі да праваслаўных хрысціян, але і да ўсіх хрысціян», — сказаў Патрыяршы Экзарх, звяртаючыся да Прэзідэнта Беларусі.

Архіпастыр нагадаў, што мінулы 2016 год быў годам святкавання 1000-годдзя прысутнасці рускага манаства на Святой Гары Афон. Яркай падзеяй гэтага года стала прынясенне ў межы Беларускай Праваслаўнай Царквы святой галавы прападобнага Сілуана Афонскага. Па словах мітрапаліта Паўла, гэта стала бачным сведчаннем таго, што на Святой Гары ўзносіцца нястомная малітва аб беларускім народзе.

Уладыка Экзарх ўручыў у дар беларускаму лідару абраз Божай Маці «Іверская», асвячоную на Святой Гары Афон, пажадаўшы народу Белай Русі і Кіраўніку дзяржавы благадатнай дапамогі Царыцы Нябеснай.

У слове ў адказ Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ў калядныя дні «мы звяртаемся да вечных каштоўнасцей, якія аб'ядноўвалі, аб'ядноўваюць і будуць аб'ядноўваць нас», і падкрэсліў, што дабрабыт і эканамічнае развіццё ў дзяржаве залежаць ад укладу кожнага жыхара краіны.

Беларускі лідар назваў галоўнай сваёй задачай берагчы зямлю, на якой жыве беларускі народ, абараняць дзяржаўнасць. «Я вельмі рады, што нага ў нагу, побач са мной, з усім народам ідзе наша Царква», — дадаў ён.

Аляксандр Лукашэнка заклікаў да адзінства паміж народамі і ўнутры Царквы. «Ёсць нейкія перагібы ў плане таго, што трэба аддзяліцца, выдзеліцца... Ведаеце, жыццё ўсё расставіць на свае месцы. <...> Ніколі не трэба ставіць для вырашэння тыя пытанні, якіх сёння не існуе. Нам абсалютна не перашкаджае сёння тое, што мы з брацкімі народамі — расіянамі, украінцамі, іншымі народамі і народнасцямі, якія пражываюць у нашых дзяржавах, ва ўлонні Праваслаўя знаходзімся разам», — заявіў Прэзідэнт.

Кіраўнік дзяржавы паднёс Патрыяршаму Экзарху абраз Божай Маці, напісаную сучасным майстрам.

Мітрапаліт Павел і Аляксандр Лукашэнка запалілі свечкі перад Мінскай іконай Божай Маці.

Сустрэча завяршылася ўрачыстым спевам мнагалецця.

Church.by