Навігатар: /

У Троіцкую бацькоўскую суботу мітрапаліт Павел здзейсніў Літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска

06 чэрвеня 2020
6 июня, в Троицкую родительскую субботу, митрополит Минский и Заславский Павел, Патриарший Экзарх всея Беларуси, совершил Божественную литургию в Свято-Духовом кафедральном соборе города Минска.

top.jpg

6 чэрвеня 2020 года, у Троіцкую бацькоўскую суботу, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска.

Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў і клірыкі кафедральнага сабора.

Пасля патроенай екценні Патрыяршы Экзарх узнёс малітву аб міры ў Украіне, а затым малітву аб збаўленні шкоднай пошасці.

Богаслужэбныя спевы выканаў архіерэйскі хор пад кіраўніцтвам Віталя Сабалеўскага.

Пропаведзь пасля запрычаснага сціха прамовіў іерэй Дзімітрый Няцвятаеў.

Пасля адпуста Бажэственнай літургіі Патрыяршы Экзарх здзейсніў паніхіду па памерлых, а затым звярнуўся да вернікаў са словам настаўлення.

Мітрапаліт Павел павіншаваў прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн і падаў багамольцам архіпастырскае благаславенне.

Усім імянінніцам было абвешчана мнагалецце, і ўладыка Павел уручыў ім прасфоры і кветкі.

Church.by