У Вялікую Пятніцу мітрапаліт Павел здзейсніў вячэрню з вынасам Плашчаніцы ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска
26 красавіка 2019 26 апреля, в Великий Пяток, день воспоминания Святых спасительных Страстей Господа нашего Иисуса Христа, митрополит Минский и Заславский Павел, Патриарший Экзарх всея Беларуси, совершил вечерню с выносом Плащаницы в Свято-Духовом кафедральном соборе города Минска.26 красавіка 2019 года, у Вялікую Пятніцу, дзень успаміну Святых спасіцельных Пакут Госпада нашага Іісуса Хрыста, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў вячэрню з вынасам Плашчаніцы ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска.
Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: першы прарэктар Інстытута тэалогіі БДУ протаіерэй Сергій Гардун, сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў і клірыкі кафедральнага сабора.
Богаслужэбныя спевы выканаў архіерэйскі хор пад кіраўніцтвам Віталя Сабалеўскага.
Пропаведзь пасля вынасу Плашчаніцы прамовіў клірык Свята-Духава кафедральнага сабора протаіерэй Ігар Латушка.