Навігатар: /

У Вялікую Суботу Патрыяршы Экзарх здзейсніў Літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска

27 красавіка 2019
27 апреля, в Великую Субботу, митрополит Минский и Заславский Павел, Патриарший Экзарх всея Беларуси, совершил вечерню с чтением 15 паремий и Божественную литургию святителя Василия Великого в Свято-Духовом кафедральном соборе города Минска.

top.jpg

27 красавіка 2019 года, у Вялікую Суботу, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў вячэрню з чытаннем 15 парэмій і Бажэственную літургію свяціцеля Васілія Вялікага ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска.

Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: першы прарэктар Інстытута тэалогіі БДУ протаіерэй Сергій Гардун, сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў і клірыкі кафедральнага сабора.

Богаслужэбныя спевы выканаў архіерэйскі хор пад кіраўніцтвам Віталя Сабалеўскага.

Пропаведзь перад Прычасцем прамовіў клірык Свята-Духава кафедральнага сабора протаіерэй Андрэй Волкаў.

Пасдля заамвоннай малітвы Патрыяршы Экзарх асвяціў хлеб і віно і ўзнёс малітву аб міры ў Іерусаліме, на Святой Зямлі, якая здзяйсняецца па традыцыі штогод у Вялікую Суботу.

Па заканчэнні богаслужэння ўладыка Павел звярнуўся да прыхаджан і духавенства сабора са словам настаўлення.

Мітрапаліт Павел павіншаваў усіх прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн і падаў усім архіпастырскае благаславенне.

Church.by