Навігатар: /

У Вялікую Суботу Патрыяршы Экзарх здзейсніў Літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска

18 красавіка 2020
18 апреля, в Великую Субботу, митрополит Минский и Заславский Павел, Патриарший Экзарх всея Беларуси, совершил вечерню с чтением 15 паремий и Божественную литургию святителя Василия Великого в Свято-Духовом кафедральном соборе города Минска.

top.jpg

18 красавіка 2020 года, У Вялікую Суботу, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў вячэрню з чытаннем 15 парэмій і Бажэственную літургію свяціцеля Васілія Вялікага ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска.

Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі прарэктар па выхаваўчай рабоце Мінскай духоўнай акадэміі іераманах Афанасій (Сакалоў) і клірыкі кафедральнага сабора.

Пасля патроенай екценні Патрыяршы Экзарх узнёс малітву аб міры на Украіне, а затым малітву аб збаўленні ад шкоднай пошасці.

Богаслужэбныя спевы выканаў архіерэйскі хор пад кіраўніцтвам Віталя Сабалеўскага.

Пропаведзь перад Прычасцем прамовіў клірык Свята-Духава кафедральнага сабора іерэй Дыянісій Кавалёў.

Пасля заамвоннай малітвы Патрыяршы Экзарх асвяціў хлеб і віно і ўзнёс малітву аб міры ў Іерусаліме, на Святой Зямлі, якая здзяйсняецца па традыцыі штогод у Вялікую Суботу.

Па заканчэнні богаслужэння ўладыка Павел звярнуўся да прыхаджан і духавенства сабора са словам настаўлення.

Мітрапаліт Павел павіншаваў усіх прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн і падаў усім архіпастырскае благаславенне.

Church.by