Навігатар: /

У Жыровіцкім манастыры адбылася манаская канферэнцыя «Прападобны Фёдар Студзіт — ігумен кінавійнага манастыра»

24 чэрвеня 2017
Организаторами конференции выступили Синодальный отдел по делам монастырей и монашеству Белорусского Экзархата и Успенский Жировичский ставропигиальный мужской монастырь. Президиум возглавил митрополит Минский и Заславский Павел, Патриарший Экзарх всея Беларуси.

top.jpg

Па благаславенню мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, у Успенскім Жыровіцкім стаўрапагіяльным мужчынскім манастыры 22-23 чэрвеня 2017 года прайшла манаская канферэнцыя «Прападобны Фёдар Студзіт — ігумен кінавійнага манастыра».

Арганізатарамі канферэнцыі выступілі Сінадальны аддзел па справах манастыроў і манаству Беларускага Экзархату і Успенскі Жыровіцкі стаўрапігіяльны мужчынскі манастыр.

Прэзідыум узначаліў мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі. У склад прэзідыума ўвайшлі: архіепіскап Навагрудскі і Слонімскі Гурый, намеснік Успенскага Жыровіцкага манастыра, рэктар Мінскай духоўнай семінарыі; епіскап Лідскі і Смаргонскі Парфірый, старшыня Сінадальнага аддзела па справах манастыроў і манаству Беларускай Праваслаўнай Царквы; архімандрыт Сергій (Брыч), кіраўнік спраў Мінскай Экзархіі; архімандрыт Аляксій (Мандзірыс), ігумен манастыра Ксенафонт (Святая Гара Афон).

У канферэнцыі прынялі ўдзел ігумены, ігуменні і манаскія асобы беларускіх манастыроў, а таксама ігумення Георгіеўскага жаночага манастыра Пяцігорскай епархіі Варвара (Шурыгіна) і ігумення Траецкага Аляксандра-Неўскага стаўрапігіяльнага жаночага манастыра ў сяле Акатава Антонія (Мініна), якія прадстаўлялі на канферэнцыі Сінадальны аддзел па справах манастыроў і манаству Рускай Праваслаўнай Царквы.

З прывітальным словам да ўдзельнікаў сходу звярнуўся мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі.

На пленарным пасяджэнні з дакладамі выступілі:

- іерэй Аляксандр Палхоўскі, загадчык кафедры багаслоўя Мінскай духоўнай семінарыі, кандыдат багаслоўя — «Жыццё прападобнага Фёдара, ігумена Студыйскага»;

- архімандрыт Аляксій (Мандзірыс), ігумен манастыра Ксенафонт (Святая Гара Афон) — «Святы Фёдар Студзіт як ігумен і духоўны айцец»;

- ігумення Георгіеўскага жаночага манастыра Пяцігорскай епархіі Варвара (Шурыгіна) — «Служэнне словам: гутаркі з браціяй прападобнага Фёдара Студзіта»;

- іераманах Яўстафій (Халіманкоў), насельнік Успенскага Жыровіцкага мужчынскага манастыра, выкладчык Мінскай духоўнай семінарыі, кандыдат багаслоўя — «Прападобны Фёдар Студзіт і Студзійскі манастыр у эпоху яго росквіту».

У працяг канферэнцыі адбыўся круглы стол, на якім абмяркоўваліся актуальныя пытанні сучаснага манастырскага і манаскага жыцця.

Жадаючы даведацца меркаванне ігуменаў і ігуменняў адносна арганізацыйных пытанняў, звязаных з правядзеннем манаскіх канферэнцый, у дні правядзення сходу супрацоўнікі Сінадальнага аддзела па справах манастыроў і манаству Беларускага Экзархату правялі ананімнае апытанне кіраўнікоў беларускіх манастыроў. У анкеце прапаноўвалася адказаць на шэраг пытанняў, звязаных з магчымым выбарам тэм канферэнцый, імёнамі дакладчыкаў, а таксама выказаць пажаданні і заўвагі.

Выніковы дакумент і даклады канферэнцыі будуць апублікаваныя на сайце «Манастырскі хранограф».

Church.by