Навігатар: /

Увазе СМІ: 5 кастрычніка адбудзецца прэс-канферэнцыя, прысвечаная будучаму візіту Свяцейшага Патрыярха Кірыла ў Беларусь

03 кастрычніка 2018
Участие во встрече с журналистами примут: митрополит Минский и Заславский Павел, Патриарший Экзарх всея Беларуси, управляющий делами Минской Экзархии архимандрит Сергий (Брич) и настоятель Всехсвятского храма протоиерей Феодор Повный.

top.jpg

На 13-15 кастрычніка 2018 года запланаваны візіт Свяцейшага Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла ў Беларусь. Чакаецца, што Першасвяціцель узначаліць пасяджэнне Свяшчэннага Сінода Рускай Праваслаўнай Царквы, якое ўпершыню ў гісторыі пройдзе на беларускай зямлі.

У праграме візіту намечана наведванне Свята-Духава кафедральнага сабора горада Мінска і здзяйсненне ў ім усяночнага трывання.

У нядзелю 14 кастрычніка, у дзень Пакрова Прасвятой Багародзіцы, мяркуецца здзейсніць асвячэнне храма ў гонар Усіх святых, размешчанага на вуліцы Каліноўскага ў горадзе Мінску.

Напярэдадні Патрыяршага візіту ў Нацыянальным прэс-цэнтры Рэспублікі Беларусь адбудзецца прэс-канферэнцыя, у якой прымуць удзел: мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, кіраўнік спраў Мінскай Экзархіі архімандрыт Сергій (Брыч) і настаяцель Усіхсвяцкага храма протаіерэй Фёдар Поўны.

Пачатак прэс-канферэнцыі: 5 кастрычніка 2018 года, 15:00.

Адрас: г. Мінск, вул. Кастрычніцкая, 5

Church.by