Навігатар: /

У аўторак Светлай сядміцы Патрыяршы Экзарх узначаліў Пасхальную вячэрню ў Гродзенскім жаночым манастыры Нараджэння Багародзіцы

11 красавіка 2018
Вечером 10 апреля, во вторник Светлой седмицы, митрополит Минский и Заславский Павел, Патриарший Экзарх всея Беларуси, архиепископы: Гродненский и Волковысский Артемий; Новогрудский и Слонимский Гурий; епископ Лидский и Сморгонский Порфирий совершили Пасхальную вечерню в соборном храме Гродненского Рождество-Богородичного женского монастыря.

top.jpg

Увечары 10 красавіка 2018 года, у аўторак Светлай сядміцы, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, архіепіскапы: Гродзенскі і Ваўкавыскі Арцемій; Навагрудскі і Слонімскі Гурый; епіскап Лідскі і Смаргонскі Парфірый здзейснілі Пасхальную вячэрню ў саборным храме Гродзенскага жаночага манастыра Нараджэння Багародзіцы.

Архіпастырам саслужылі: кіраўнік спраў Мінскай Экзархіі архімандрыт Сергій (Брыч); сакратар Гродзенскага епархіяльнага ўпраўлення протаіерэй Анатоль Ненартовіч; сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў і клірыкі манастыра Нараджэння Багародзіцы.

На богаслужэнні прысутнічалі: старшыня Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Ігар Георгіевіч Жук і іншыя афіцыйныя асобы.

Богаслужэбныя спевы выканаў святочны хор абіцелі Нараджэння Багародзіцы пад кіраўніцтвам Наталлі Андрушэвіч.

Па завяршэнні богаслужэння Патрыяршы Экзарх звярнуўся да духавенства, сясцёр і прыхаджан манастыра са словам навучання.

Затым мітрапаліт Павел даў усім архіпастырскае благаславенне. Кожнаму, хто маліўся ў храме, Патрыяршы Экзарх уручыў велікоднае яйка і салодкія падарункі.

Church.by