Урачы Гомельскай вобласці атрымалі ўзнагароды ад Праваслаўнай Царквы
01 чэрвеня 2021 Митрополит Минский и Заславский Вениамин, Патриарший Экзарх всея Беларуси вручил награды медикам в Гомельском епархиальном управлении.31 мая, у дзень святкавання 30-годдзя з дня знойдзення мошчаў святога праведнага Іаана Кармянскага, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі ўручыў медыцынскім работнікам Гомельскай вобласці медалі Рускай Праваслаўнай Царквы «Патрыяршая падзяка» за самаадданую працу, высокі прафесіяналізм, праяўленыя пры выкананні ўрачэбнага доўгу і вялікі ўклад у барацьбу з каронавіруснай інфекцыяй.
Цырымонія ўзнагароджання адбылася ў Гомельскім епархіяльным упраўленні.
У сваім слове прадстаяцель Беларускай Праваслаўнай Царквы адзначыў: «Медыкі — гэта тая частка нашага грамадства, якая цяпер на перадавой барацьбы за жыццё і здароўе людзей, ім часам даводзіцца ахвяраваць сваімі сіламі, часам і здароўем. Дапамога бліжнім — праца, якая заслугоўвае ўсялякай хвалы, падзякі і, вядома ж, падтрымкі з боку Царквы і грамадства».
Патрыяршы Экзарх падкрэсліў, што царкоўныя ўзнагароды заключаюць у сабе духоўны складнік і папрасіў прыняць іх як знак падзякі Свяцейшага Патрыярха Кірыла і ўсёй Царквы. «Гэта медалі нашых беларускіх святых — свяціцеля Кірыла Тураўскага, Еўфрасінні Полацкай, да якіх урачы могуць звяртацца як да заступнікаў, і яны будуць дапамагаць! Ваша сэрца адгукаецца на чалавечы боль, вы стараецесь дапамагчы іншым. Няхай жа Гасподзь умацоўвае вашы цялесныя сілы, падае благаславенне вашым працам!», — звярнуўся архіпастыр да медыкаў.
Медалі Рускай Праваслаўнай Царквы «Патрыяршая падзяка» ўдастоены 14 чалавек. Таксама ўрачам з розных раёнаў вобласці ўручылі медалі Беларускай Праваслаўнай Царквы свяціцеля Кірыла Тураўскага і прападобнай Еўфрасінні Полацкай.
Гомельская епархія/БелТА/Сhurch.by