Навігатар: /

Выстаўка «Вербны кірмаш» пройдзе ў новым фармаце

30 сакавіка 2017
В этом году мероприятие пройдет с 1 по 8 апреля, участие в нем примут более 100 монастырей и приходов из Беларуси, России, Украины, Молдовы, Сербии, Греции. Официальное открытие выставки состоится 1 апреля в 13:00. Церемонию открытия возглавит митрополит Минский и Заславский Павел, Патриарший Экзарх всея Беларуси.

top.jpgТрадыцыйна на тыдні, папярэднім Вербнай нядзелі, у Мінску праводзіцца духоўна-асветніцкая выстаўка «Вербны кірмаш». У гэтым годзе мерапрыемства пройдзе з 1 па 8 красавіка, удзел у ім возьмуць больш за 100 манастыроў і прыходаў з Беларусі, Расіі, Украіны, Малдовы, Сербіі, Грэцыі.

У 2017 годзе ўпершыню падрыхтоўкай праграмы «Вербнага кірмаша» па благаславенні Патрыяршага Экзарха займаецца Лізавецінскі жаночы манастыр горада Мінска. На працягу апошніх гадоў выставачным аддзелам манастыра былі арганізаваны і праведзены на высокім прафесійным узроўні святочныя мерапрыемствы як на тэрыторыі абіцелі, так і за яе межамі.

Абіцель падрыхтавала мноства падарункаў для мінчан: майстар-класы ад прадстаўнікоў манастырскіх майстэрняў, творчыя сустрэчы, гутаркі са святарамі, канцэрты духоўнай музыкі, кінапаказы, дзіцячую гасцёўню, кансультацыі фітатэрапеўта, прэзентацыі і многае іншае.

Асаблівая ўвага ў праграме нададзена сацыяльным праектам: тут і спектакль «Маленькі прынц» з удзелам выхаванцаў псіханеўралагічных інтэрнатаў (2 красавіка ў 17:00), і акцыя «Больш, чым падарунак», у ходзе якой кожны жадаючы зможа зрабіць цацку для дзяцей з анкалагічнымі захворваннямі (2 красавіка з 12:00 да 19:00), і дабрачынны канцэрт святочнага хору Елісавецінскага манастыра ў падтрымку будаўніцтва «Дома для бяздомных» на манастырскім падвор'і ў вёсцы Лысая Гара (3 красавіка ў 19:00 на сцэне тэатра імя Янкі Купалы).

У рамках праграмы ўпершыню ў Мінску з 1 па 7 красавіка на розных сцэнах горада пройдуць Велікапосныя канцэрты. Мінчан чакаюць шэсць музычных вечароў, на якіх выступяць лепшыя царкоўныя і студэнцкія хоры і ансамблі нашага горада. Высокі ўзровень майстэрства гэтых калектываў пацвярджаецца іх прызнаннем на міжнародных фестывалях.

Важную частку выстаўкі складае праект «Сустрэчы са святарамі», у рамках якога адбудуцца гутаркі на духоўныя тэмы з протаіерэем Андрэем Лемяшонкам — духаўніком Лізавецінскай абіцелі (1 красавіка ў 15:30); протаіерэем Паўлам Сердзюком — настаяцелем прыхода храма ў гонар свяціцеля Мікалая Японскага (8 красавіка ў 14:00), іераманахам Макарыем (Маркішам) — вядомым праваслаўным журналістам і пісьменнікам, выкладчыкам Івана-Узнясенскай духоўнай семінарыі (5 красавіка ў 17:30).

Дзеці змогуць адчуць сябе мастакамі і паэтамі ў Дзіцячай гасцёўні пад назвай «У гасцях у казкі». Тут у іх будзе магчымасць праявіць сябе ў мастацтве каліграфіі і пескаграфіі, зрабіць выраб у падарунак для цяжка хворых дзяцей.

Усе мерапрыемствы бясплатныя.

Афіцыйнае адкрыццё выстаўкі адбудзецца 1 красавіка ў 13:00. Цырымонію адкрыцця ўзначаліць мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі.

Час працы выстаўкі: 1-7 красавіка з 10:00 да 19:00, 8 красавіка з 10:00 да 17:00.

Адрас: Палац мастацтва (вул. Казлова, 3).

Падрабязнасці і праграма ўсіх мерапрыемстваў на сайце Лізавецінскага манастыра obitel-minsk.by, а таксама  pravoslav-expo.by.

Church.by