Навігатар: /

Завершаны першы дзень работы пленума Міжсаборнай прысутнасці Рускай Праваслаўнай Царквы

23 студзеня 2017
23 января в Зале церковных соборов Храма Христа Спасителя в Москве под председательством Святейшего Патриарха Московского и всея Руси Кирилла состоялось заседание пленума Межсоборного присутствия Русской Православной Церкви. В президиуме заседания присутствовал митрополит Минский и Заславский Павел, Патриарший Экзарх всея Беларуси.

top.jpg23 студзеня 2017 года ў Зале царкоўных сабораў Храма Хрыста Збавіцеля ў Маскве пад старшынствам Свяцейшага Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла адбылося пасяджэнне пленума Міжсаборнай прысутнасці Рускай Праваслаўнай Царквы.

Пленум пачаўся са служэння малебна, здзейсненага сакратаром Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі па горадзе Маскве протаіерэем Уладзімірам Дзіваковым.

У прэзідыуме пасяджэння прысутнічалі: мітрапаліт Круціцкі і Каломенскі Ювеналій; мітрапаліт Кішынёўскі і ўсяе Малдовы Уладзімір; кіраўнік спраў Маскоўскай Патрыярхіі мітрапаліт Санкт-Пецярбургскі і Ладажскі Варсанофій; Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел; старшыня Аддзела знешніх царкоўных сувязяў Маскоўскага Патрыярхату мітрапаліт Валакаламскі Іларыён.

Свяцейшы Патрыярх Кірыл звярнуўся да членаў Міжсаборнай прысутнасці з уступным словам і абвясціў наступны парадак дня пасяджэнняў пленума:

1. Дыскусія па дакладу Свяцейшага Патрыярха. Абмеркаванне мэтазгоднасці рэструктурызацыі камісій Міжсаборнай прысутнасці. Разгляд магчымых тэм для абмеркавання ў працоўных органах Міжсаборнай прысутнасці.

2. Абмеркаванне праекта «Палажэння аб манастырах і манахах». Дакладчык: старшыня Камісіі па пытаннях арганізацыі жыцця манастыроў і манаства мітрапаліт Ніжагародскі і Арзамаскі Георгій.

3. Абмеркаванне праекта дакумента «Аб кананічных аспектах царкоўнага шлюбу». Дакладчык: сакратар Камісіі па пытаннях царкоўнага права, прарэктар Маскоўскай духоўнай акадэміі протаіерэй Аляксандр Задорнаў.

Перад абмеркаваннем прапанаваных тэм Свяцейшы Патрыярх і ўдзельнікі пленума абмеркавалі шэраг прапаноў па тэмах працы Міжсаборнай прысутнасці.

У першы дзень працы ўдзельнікі пленума абмеркавалі праект «Палажэння аб манастырах і манахах».

На пасяджэнні пленума, якое адбудзецца 24 студзеня, намечана абмеркаванне праекта дакумента «Аб кананічных аспектах царкоўнага шлюбу».

Міжсаборная прысутнасць — гэта дзеючы ў перыяды паміж правядзеннем Памесных і Архіерэйскіх Сабораў дарадчы орган Маскоўскага Патрыярхату, у задачы якога ўваходзіць падрыхтоўка рашэнняў, якія тычацца найбольш важных пытанняў унутранага жыцця і знешняй дзейнасці Рускай Праваслаўнай Царквы. Да кампетэнцыі Міжсаборнай прысутнасці адносяцца  пытанні багаслоўя, царкоўнага кіравання, царкоўнага права, богаслужэння, пастырства, місіі, духоўнай адукацыі, рэлігійнай асветы, дыяканіі, узаемаадносін Царквы і грамадства, Царквы і дзяржавы, Царквы і іншых канфесій і рэлігій. Парадак дня Міжсаборнай прысутнасці вызначае Памесны або Архіерэйскі Сабор, Свяшчэнны Сінод, Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі.

Патриархия.ru / Church.by