Навігатар: /

Завершаны першы этап курсаў павышэння кваліфікацыі духавенства Мінскай мітраполіі

10 лютага 2018
Курсы были учреждены в 2017 году на базе Минской духовной академии. Первыми их слушателями стали одиннадцать клириков Минской епархии. Свидетельства об окончании курсов священнослужителям вручил митрополит Минский и Заславский Павел, Патриарший Экзарх всея Беларуси.

top.jpg

З 5 па 9 лютага 2018 года ў Мінскай духоўнай акадэміі адбыўся першы этап курсаў павышэння кваліфікацыі духавенства Мінскай мітраполіі Беларускай Праваслаўнай Царквы.

Курсы былі заснаваны ў 2017 годзе па благаславенню мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі. Святары Мінскай мітраполіі абавязаны праходзіць планавае абавязковае навучанне на курсах не радзей аднаго разу ў пяць гадоў.

Першымі слухачамі курсаў сталі адзінаццаць клірыкаў Мінскай епархіі. Пасведчанні аб заканчэнні курсаў свяшчэннаслужыцелям уручыў мітрапаліт Павел.

Слухачы курсаў змаглі павысіць узровень сваіх ведаў у галіне дагматычнага багаслоўя, біблеістыкі, апалагетыкі, рэлігіязнаўства. У межах праграмы адбыліся семінары па пытаннях работы з моладдзю на прыходзе і практыкі аглашэння. Асобныя заняткі былі прысвечаны сацыяльнаму служэнню, методыцы аказання дапамогі людзям у крызіснай сітуацыі, пастарскаму акармленню сем'яў, праблемам біяэтыкі, сучаснай практыцы духаўніцтва і іншым тэмам, актуальным для парафіяльнага духавенства.

Заняткі вялі прафесары і выкладчыкі Мінскай духоўнай акадэміі, кіраўнікі і супрацоўнікі Сінадальных аддзелаў Беларускай Праваслаўнай Царквы.

Кожны навучальны дзень пачынаўся і завяршаўся богаслужэбнай практыкай слухачоў у акадэмічным храме свяціцеля Кірыла Тураўскага: раніцай здзяйснялася Літургія, у другой палове дня — акафіст і вячэрняе богаслужэнне.

Плануецца, што наступны этап курсаў павышэння кваліфікацыі духавенства пры Мінскай духоўнай акадэміі пачнецца ў Вялікі пост гэтага года.  

Church.by