Спачуванне Ганаровага Патрыяршага Экзарха ў сувязі са смерцю протаіерэя Васіля Ізюмскага

28 чэрвеня 2020

top.jpg

Яго Высокапрападобнасці,

протаіерэю Георгію ВАХРАМЕЕВУ,

настаяцелю храма Жыццепачатнай Троіцы на Шабалаўцы ў горадзе Маскве

Родным і блізкім протаіерэя Васіля Ізюмскага

Ваша Высокапрападобнасць, дарагі айцец Георгій!

Дарагія браты і сёстры!

Глыбока засмучаны весткай пра смерць роднага і незабыўнага протаіерэя Васіля Іванавіча Ізюмскага. Малітоўна спачуваю вам, просячы Пастыраначальніка Хрыста Спасіцеля дараваць спачыламу айцу Васілю Царства Нябеснае.

Будучы мужам маёй незабыўнай сястры Вольгі Варфаламееўны Вахрамеевай, айцец Васіль стаў для мяне ў свой час старэйшым братам у Хрысце, добрым і дасведчаным спадарожнікам у свеце Царквы. Яго жыццёвы прыклад сведчыў і блізкім, і далёкім, што стаяць перад алтаром Гасподнім — гэта вялікае шчасце і высокі гонар.

Адважуся сказаць, што айцец Васіль быў шчаслівы служыць Богу, — шчаслівы, нягледзячы ні на якія складанасці — якіх было, вядома, нямала ў савецкія, ды і ў наступныя часы. Ён пранёс праз гады пачуццё глыбокай павагі перад шматпакутнай Маці-Царквой, перад храмам Божым, перад святарскай прысягай. І Гасподзь захоўваў яго, абараняючы ад усякага зла і шчодра яўляючы знакі Свайго промыслу, Сваёй міласці і благадаці.

Протаіерэй Васіль Ізюмскі спадобіўся пражыць доўгае жыццё і сысці з зямнога быцця, з'яўляючыся адным з найстарэйшых клірыкаў Царквы Рускай. Услед за апосталам Паўлам ён мог бы паўтарыць: Подзвігам добрым я падзвізаўся, шлях завяршыў, веру захаваў; а цяпер прызначаны мне вянец праведнасці, які дасць мне Гасподзь, Суддзя праведны, у дзень той (2 Цім. 4:7-8).

Госпадзі Ісусе Хрысце, Божа наш, Які Крыж вытрываў і смерць дзеля спасення роду чалавечага, у пекла сышоў, трохдзённае пахаванне прыняў, смерць растаптаў, д'ябла скарыў, прымі душу новаспачылага служыцеля Твайго і ўчыні яму вечную памяць!!

Са шчырымі спачуваннямі

+ Мітрапаліт Філарэт,

Ганаровы Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі

27 чэрвеня 2020 года

Church.by