Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі

Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі

Дата нараджэння:
19 лютага 1952 г.
Дата хіратоніі:
22 сакавіка 1992 г.
Дзень ангела:
12 ліпеня

Свецкае імя — Георгій Васільевіч Панамароў. Нарадзіўся 19 лютага 1952 г. у г. Карагандзе, у сям'і рабочых. Вучыўся ў сярэдняй школе. Служыў у Савецкай Арміі. Пасля дэмабілізацыі працаваў шафёрам, слесарам. Вучыўся ў прафесійным тэхнічным вучылішчы.

У 1973-1976 гг. вучыўся ў Маскоўскай духоўнай семінарыі. У 1980 г. скончыў Маскоўскую духоўную акадэмію са ступенню кандыдата багаслоўя. У 1980-1981 гг. — слухач аспірантуры пры МДА.

У кастрычніку 1977 г. прыняты ў лік браціі Троіца-Сергіевай лаўры, у снежні намеснікам Лаўры архімандрытам Іеранімам (Зіноўевым; †1982) пастрыжаны ў мантыю.

У сакавіку 1978 г. пасвечаны ў іерадыякана, у маі — у іераманаха.

У 1979-1981 гг. — рэферэнт Аддзела знешніх царкоўных зносін.

З верасня 1981 г. — член Рускай духоўнай місіі ў Іерусаліме. З ліпеня 1982 г. — намеснік начальніка Місіі. У 1983 г. Патрыярхам Ерусалімскім Диодором I узведзены ў сан ігумена. З ліпеня 1986 г. па ліпень 1988 — начальнік Рускай духоўнай місіі ў Іерусаліме. У жніўні 1986 г. Патрыярхам Іерусалімскім Дыядорам I узведзены ў сан архімандрыта.

У 1988-1992 гг. — намеснік Пскова-Пячэрскага манастыра.

Рашэннем Свяшчэннага Сінода ад 19 лютага 1992 г. вызначана быць епіскапам Зарайскім, кіраваўніком патрыяршымі прыходамі ў ЗША і часова ў Канадзе. 21 сакавіка 1992 г. чын нарачэння ў Богаяўленскім кафедральным саборы здзейснілі Свяцейшы Патрыярх Аляксій II, мітрапаліты Круціцкі і Каломенскі Ювеналій, Растоўскі і Новачаркаскі Уладзімір, Пскоўскі і Вялікалуцкі Уладзімір, архіепіскап Сонечнагорскі Сергій, епіскапы Істрынскі Арсеній і Падольскі Віктар. 22 сакавіка 1992 г. за Бажэственнай літургіяй у Богаяўленскім кафедральным саборы Свяцейшым Патрыярхам Аляксіем II і Праасвяшчэннымі архіерэямі, якія ўдзельнічалі ў нарачэнні, хіратанісаны ў епіскапа Зарайскага, вікарыя Маскоўскай епархіі.

У 1999 г. прызначаны епіскапам Венскім і Аўстрыйскім.

У 2001 г. узведзены ў сан архіепіскапа з тытулам Венскі і Будапешцкі.

З 7 мая 2003 г. — архіепіскап Разанскі і Касімаўскі.

Рашэннем Свяшчэннага Сінода ад 5-6 кастрычніка 2011 г. (журнал № 104) нададзены тытул Разанскі і Міхайлаўскі, прызначаны (журнал № 132) кіраўніком новастворанай Разанскай мітраполіі.

8 кастрычніка 2011 г. узведзены ў сан мітрапаліта.

Рашэннем Свяшчэннага Сінода ад 25 снежня 2013 г. (журнал № 126) назначаны Праасвяшчэнным Мінскім і Слуцкім, Патрыяршым Экзархам усяе Беларусі.

Рашэннем Святога Сінода ад 23 кастрычніка 2014 г. (журнал № 93) нададзены тытул Мінскі і Заслаўскі, прызначаны кіраўніком новастворанай Мінскай мітраполіі.

Узнагароджаны ордэнамі свяціцеля Інакенція Маскоўскага, прападобнага Сергія Раданежскага, дабравернага князя Данііла Маскоўскага і прападобнага Серафіма Сароўскага (усе II ступені).

Мае ўзнагароды Антыяхійскай, Іерусалімскай і Амерыканскай Праваслаўных Цэркваў.

4 снежня 2017 года, у свята Увядзення ў храм Прасвятой Багародзіцы, дзень 100-годдзя інтранізацыі свяціцеля Ціхана, Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі, у кафедральным саборным Храме Хрыста Спасіцеля ў горадзе Маскве падчас урачыстага богаслужэння ў адпаведнасці з пунктам 2.2.4 Палажэння аб узнагародах Рускай Праваслаўнай Царквы быў удастоены права нашэння другой панагіі ў граніцах кананічных межаў Беларускай Праваслаўнай Царквы.

Узнагароды:

Царкоўныя:

  • 2012 г. — ордэн свц. Інакенція Маскоўскага II ст.;
  • 2017 г. — ордэн прп. Серафіма Сароўскага I ст.;
  • ордэн прп. Сергія Раданежскага II ст.;
  • ордэн св. дбрв. кн. Данііла Маскоўскага II ст.;
  • ордэн прп. Серафіма Сароўскага II ст.;
  • ордэны ІерусалімскайАнтыяхійскай і Амерыканскай Праваслаўных Цэркваў;
  • 2019 — ордэн прападобных Антонія і Феадосія Пячэрскіх I ступені (Украінская Праваслаўная Царква).

Свецкія:

  • 2015 г. — вышэйшая ўзнагарода руху «За захаванне народа» (Расія);
  • 2017 г. — памятны знак «У гонар заснавання Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі»;
  • 2017 г. — медаль «Заслужаны Міратворац».