Абвешчана папярэдняя праграма Чацвёртых Беларускіх Калядных чытанняў
26 лістапада 2018 26 ноября в Доме прессы (Минск) состоялась пресс-конференция, посвященная предстоящим Четвертым Белорусским Рождественским чтениям. Торжественное открытие форума состоится 29 ноября в Национальной библиотеке Беларуси.26 лістапада 2018 года ў Доме прэсы (Мінск) адбылася прэс-канферэнцыя, прысвечаная маючым адбыцца Чацвёртым Беларускім Калядным чытанням.
З журналістамі сустрэліся: старшыня Сінадальнага аддзела рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі Беларускай Праваслаўнай Царквы епіскап Барысаўскі і Мар'інагорскі Веніямін, намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Аляксандр Аляксандравіч Суша, прарэктар па навуковай рабоце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў Віктар Робертавіч Языковіч, кіраўнік метадычнага кабінета Сінадальнага аддзела рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі БПЦ Мікалай Іванавіч Ліс.
Епіскап Веніямін нагадаў, што чытанні пройдуць па благаславенню мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, 29-30 лістапада. Форум праводзіцца чацвёрты раз і стаў ужо традыцыйным, але, тым не менш, кожны год на Калядных чытаннях адбываецца нешта новае, цікавае, якое прываблівае ўвагу грамадства, - адзначыў архіпастыр.
Тэма чытанняў 2018 года - «Моладзь: свабода і адказнасць». Форум арганізуе Беларуская Праваслаўная Царква пры падтрымцы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
Урачыстае адкрыццё Чацвёртае Беларускіх Калядных чытанняў адбудзецца 29 лістапада ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі па адрасе: г. Мінск, пр-т Незалежнасці, 116. Пачатак у 11: 00.
У рамках цырымоніі адкрыцця форуму адбудзецца падпісанне праграмы супрацоўніцтва Беларускай Праваслаўнай Царквы і Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, а таксама праграмы супрацоўніцтва Беларускай Праваслаўнай Царквы і Камітэта па ахове здароўя Мінгарвыканкама па пытанню дапамогі людзям з анкалагічнымі захворваннямі.
Міністэрству працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь будзе ўрачыста ўручана харугва з абліччам Спасіцеля. Цырымонія будзе прымеркавана да 100-годдзя Мінпрацы і 15-годдзя яго ўзаемадзеяння з Беларускай Праваслаўнай Царквой.
Запланавана ўручэнне ўзнагарод супрацоўнікам Міністрэства працы і сацыяльнай абароны, а таксама пераможцам Чацвёртага Рэспубліканскага конкурса «Бібліятэка — цэнтр духоўнай асвета і выхавання».
Яркай падзеяй стане падвядзенне вынікаў конкурса эскізных праектаў аднаўлення Тураўскага крыжа.
Праграма Чытанняў прадугледжвае шырокі пералік канферэнцый, секцыйных пасяджэнняў, круглых сталоў. Пляцоўкамі для дыялогу і дыскусіі стануць вышэйшыя навучальныя ўстановы беларускай сталіцы. Заслужаныя ўзнагароды атрымаюць дзеці і дарослыя — пераможцы конкурсаў «Прыгажосць Божага свету» і «За маральны подзвіг настаўніка».
Чакаецца, што ў рамках Калядных чытанняў адбудзецца творчы вечар заслужанага артыста Беларусі Аляксандра Кашперава. Вечар пройдзе 30 лістапада ў актавай зале Рэспубліканскага цэнтра нацыянальных культур па адрасе: г. Мінск, вул. Чычэрына, 19. Пачатак у 17:00.
Праграма Чацвёртых Беларускіх Калядных чытанняў будзе апублікавана ў бліжэйшы час.