Абвешчаны конкурс эскізных праектаў аднаўлення Тураўскага крыжа

06 лістапада 2018

IMG_7114.jpg

Беларуская Праваслаўная Царква аб'яўляе конкурс эскізных праектаў аднаўлення ўзвышальнага крыжа Тураўскай епархіі мяжы XII-XIII стагоддзяў.

У 1962 годзе падчас раскопак тураўскага дзяцінца археолаг Пётр Лысенка выявіў мініяцюрныя свінцовыя выявы Найсвяцейшай Багародзіцы і трох святых: свяціцеля Кірыла Тураўскага, прападобнага Аўраамія Смаленскага і велікамучаніцы Варвары. Паводле высновы вучонага, выявы святых падзвіжнікаў уяўляюць сабой фрагменты страчанай святыні — узвышальнага крыжа з тураўскага кафедральнага сабора, разбуранага землетрасеннем у першай палове XIII стагоддзя.

Цяпер настаў час рэканструяваць Тураўскі крыж. Да ўдзелу ў конкурсе на аднаўленне святыні запрашаюцца ювеліры, мастакі, дызайнеры, скульптары і архітэктары, якія маюць адпаведную прафесійную адукацыю або вопыт работы па стварэнню падобных мастацкіх твораў.

Конкурсныя работы павінны быць заснаваны на тэхнічным заданні Палажэння аб конкурсе, зацверджанага мітрапалітам Мінскім і Заслаўскім Паўлам, Патрыяршым Экзархам усяе Беларусі.

Кампазіцыйнае і пластычнае рашэнне Тураўскага крыжа павінна быць вытрымана ў лепшых традыцыях усходнехрысціянскага праваслаўнага мастацтва мяжы XII-XIII стагоддзяў, а таксама ўлічваць практычнае выкарыстанне Тураўскага крыжа ў набажэнствах у адпаведнасці з традыцыяй Праваслаўнай Царквы, у сувязі з гэтым пры прапрацоўцы мастацкага рашэння неабходна ўлічваць візуальнае ўспрыманне крыжа пры здзяйсненні богаслужэння і размяшчэння яго ў храме для пакланення.

Заяўкі на ўдзел прымаюцца да 15 лістапада 2018 года. Узор заяўкі — у Палажэнні аб конкурсе.

На фота: малюнак свяціцеля Кірыла Тураўскага — фрагмент страчанага Тураўскага крыжа.

Church.by