Патрыяршы Экзарх здзейсніў асвячэнне сацыяльна-духоўнага цэнтра пры храме прападобнай Еўфрасінні Полацкай у гарадскім пасёлку Івянец
04 верасня 2021 Социально-духовный центр создан для временного проживания детей с особенностями психофизического развития с целью их социализации, получения необходимых для жизни навыков, и главное – участия в богослужениях и приходской жизни храма.4 верасня 2021 года мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў асвячэнне сацыяльна-духоўнага цэнтра пры храме прападобнай Еўфрасінні Полацкай у гарадскім пасёлку Івянец.
На асвячэнні прысутнічаў епіскап Маладзечанскі і Стаўбцоўскі Павел.
Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: сакратар Маладзечанскага епархіяльнага ўпраўлення протаіерэй Віталь Багданёнак, настаяцель храма прападобнай Еўфрасінні Полацкай у гарадскім пасёлку Івянец протаіерэй Віктар Перагудаў, настаяцель храма Пакрова Прасвятой Багародзіцы ў вёсцы Доры іерэй Павел Францішчык і клірыкі Маладзечанскай епархіі.
Дыяканскі чын узначаліў дыякан Дзімітрый Яцэнка.
Сацыяльна-духоўны цэнтр створаны для часовага пражывання дзяцей з асаблівасцямі фізічнага развіцця з мэтай іх сацыялізацыі, атрымання неабходных для жыцця навыкаў, і галоўнае — удзелу ў набажэнствах і парафіяльным жыцці храма.
Па заканчэнні богаслужэння Патрыяршы Экзарх звярнуўся з прывітальным словам да прысутных. Уладыка Веніямін падзякаваў усім, хто прымаў удзел у стварэнні сацыяльна-духоўнага цэнтра, і пажадаў дапамогі Божай добраахвотнікам, якія аказваюць дапамогу асаблівым дзецям.
У дар сацыяльна-духоўнаму цэнтру мітрапаліт Веніямін перадаў ікону Прасвятой Багародзіцы «Казанская», выкананую ў тэхніцы вышыўкі бісерам.
* * *
Настаяцель прыхода храма прападобнай Еўфрасінні Полацкай у гарадскім пасёлку Івянец протаіерэй Віктар Перагудаў займаецца сацыяльнай працай больш за 20 гадоў. За заслугі па арганізацыі сацыяльнай дапамогі дзецям-інвалідам і іншым катэгорыям грамадзян у 2017 годзе ён стаў лаўрэатам прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне».
Прыхаджане храма прападобнай Еўфрасінні Полацкай дапамагаюць выхаванцам Івянецкага дома-інтэрната для дзяцей-інвалідаў з асаблівасцямі фізічнага развіцця і дзецям-інвалідам, якія пражываюць у сем'ях. На думку протаіерэя Віктара Перагудава, акрамя сацыяльнай дапамогі галоўная задача прахода — дапамагчы асаблівым дзецям здабыць першы духоўны вопыт і навык малітвы.
Для дзяцей кожнае лета валанцёры арганізуюць лагер на базе парафіяльнага Дома міласэрнасці «Вікторыя», размешчанага ў лесе. Сродкі для правядзення летніх лагераў збіраюць падчас правядзення Міжнароднага мастацкага пленэру «Святасць зямлі Беларускай», які ўжо 6 гадоў запар штогод праходзіць у Івянцы. Цяперашні пленэр, прысвечаны памяці мітрапаліта Філарэта (Вахрамеева), першага Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, і Году народнага адзінства, адкрыўся 4 верасня.