У гарадскім пасёлку Івянец адбылося ўрачыстае адкрыццё Міжнароднага мастацкага пленэра «Святасць зямлі беларускай», прысвечанага памяці мітрапаліта Філарэта (Вахрамеева)
04 верасня 20214 верасня 2021 года ў гарадскім пасёлку Івянец адбылося ўрачыстае адкрыццё традыцыйнага, шостага па ліку Міжнароднага мастацкага пленэра «Святасць зямлі Беларускай», прысвечанага памяці мітрапаліта Філарэта (Вахрамеева), першага Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, і Году народнага адзінства.
Пачаўся пленэр з малітвы. Бажэственную літургію ў храме прападобнай Еўфрасінні Полацкай гарадскога пасёлка Івянец ўзначаліў епіскап Маладзечанскі і Стаўбцоўскі Павел. Затым адбыўся малебен перад пачаткам усякай добрай справы, які здзейсніў мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі.
На малебне маліўся епіскап Маладзечанскі і Стаўбцоўскі Павел.
Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: сакратар Маладзечанскага епархіяльнага ўпраўлення протаіерэй Віталь Багданёнак, настаяцель храма прападобнай Ефрасінні Полацкай у гарадскім пасёлку Івянец протаіерэй Віктар Перагудаў, настаяцель храма Пакрова Прасвятой Багародзіцы ў вёсцы Доры іерэй Павел Францішчык і клірыкі Маладзечанскай епархіі.
Дыяканскі чын узначаліў дыякан Дзімітрый Яцэнка.
На малебне прысутнічалі старшыня Валожынскага райвыканкама Круковіч Яўген Міхайлавіч, старшыня Івянецкага пассавета Ляпніцкая Тэрэса Яўгенаўна і старшыня Беларускага саюза мастакоў Отчык Глеб Анатольевіч.
У пленэры прымаюць удзел мастакі з шасці краін — Беларусі, Расіі, Украіны, Малдовы, Грузіі, Сербіі, Румыніі. Асаблівасці сёлетняй падзеі — удзел майстроў-іканапісцаў і выпускнікоў мастацкай акадэміі, а таксама правядзенне ў кожнай епархіі конкурсу дзіцячых малюнкаў, лепшыя з якіх будуць адабраны журы і прадстаўлены на выніковай выстаўцы.
Удзельнікі плэнера наведаюць Жыровіцкі манастыр, музей-кабінет мітрапаліта Філарэта. У праграме таксама правядзенне творчай гутаркі ў фармаце круглага стала «Жыццё на шляху праўды». У ім чакаецца ўдзел літаратараў, царкоўных гісторыкаў і мастакоў. Акрамя таго, запланаваны візіт у Івянецкі дом-інтэрнат для дзяцей з асаблівасцямі развіцця, падчас якога адбудзецца канцэрт, падрыхтаваны сіламі выхаванцаў установы.
17 верасня ў выставачнай зале Палаца культуры горада Маладзечна адкрыецца вернісаж. Завершыць Міжнародны пленэр выстава «Святасць зямлі Беларускай», адкрыццё якой запланавана ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь 24 верасня.
***
Ініцыятар мерапрыемства — прыход храма прападобнай Еўфрасінні Полацкай у Івянцы. Яго настаяцель протаіерэй Віктар Перагудаў з'яўляецца духаўнікам пленэру. Куратар пленэру — Глеб Отчык, старшыня грамадскага аб'яднання «Беларускі саюз мастакоў».
Арганізатары праекта — Беларуская Праваслаўная Царква, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, ГА «Беларускі саюз мастакоў», ГА «Беларускі саюз жанчын», ГА «Беларускі саюз журналістаў», ТАА «Белінжынірынгбудінвест».