Навігатар: /

Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, узяў удзел у чарговым пасяджэнні Свяшчэннага Сінода

29 ліпеня 2017
29 июля 2017 года в историческом здании Святейшего Правительствующего Синода в Санкт-Петербурге под председательством Святейшего Патриарха Московского и всея Руси Кирилла началось очередное заседание Священного Синода Русской Православной Церкви. Патриарший Экзарх как постоянный член Священного Синода принял участие в заседании.

top.jpg

29 ліпеня 2017 года ў гістарычным будынку Свяцейшага Сінода ў Санкт-Пецярбургу пад старшынствам Свяцейшага Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла адбылося чарговае пасяджэнне Свяшчэннага Сінода Рускай Праваслаўнай Царквы.

Пастаяннымі членамі Свяшчэннага Сінода з'яўляюцца: мітрапаліт Кіеўскі і ўсяе Украіны Ануфрый; мітрапаліт Круціцкі і Каломенскі Ювеналій; мітрапаліт Кішынёўскі і ўсяе Малдовы Уладзімір; мітрапаліт Астанайскі і Казахстанскі Аляксандр, кіраўнік Мітрапалічай акругі ў Рэспубліцы Казахстан; мітрапаліт Ташкенцкі і Узбекістанскі Вікенцій, кіраўнік Сярэднеазіяцкай мітрапалічай акругі; мітрапаліт Санкт-Пецярбургскі і Ладажскі Варсанофій, кіраўнік спраў Маскоўскай Патрыярхіі; мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі; мітрапаліт Валакаламскі Іларыён, старшыня Аддзела знешніх царкоўных сувязяў Маскоўскага Патрыярхату.

Для ўдзелу ў летняй сесіі (сакавік-жнівень) запрошаны: мітрапаліт Мікалаеўскі і Ачакаўскі Піцірым; мітрапаліт Хабараўскі і Прыамурскі Уладзімір; мітрапаліт Астраханскі і Камызякскі Нікан; епіскап Каракаскі і Паўднёва-Амерыканскі Іаан; епіскап Нар'ян-Марскі і Мезенскі Іакаў.

У перапынку пасяджэння Прадстаяцель Рускай Праваслаўнай Царквы і члены Свяшчэннага Сінода ўзнеслі малітвы аб упакаенні памерлага днямі архіепіскапа Белагародскага Мікалая, спачылага 17 чэрвеня 2017 года.

Па заканчэнні пасяджэння Свяцейшы Патрыярх Кірыл уручыў царкоўныя ўзнагароды. Зважаючы на руплівую архіпастырскую працу і ў сувязі з 60-годдзем з дня нараджэння кіраўнік Казахстанскай мітрапалічай акругі мітрапаліт Казахстанскі і Астанайскі Аляксандр быў удастоены ордэна свяціцеля Інакенція, мітрапаліта Маскоўскага і Каломенскага I ступені. Зважаючы на руплівую архіпастырскую працу, у сувязі з 60-годдзем з дня нараджэння і 30-годдзем служэння ў свяшчэнным сане епіскап Каракаскі Іаан удастоены ордэна прападобнага Сергія Раданежскага III ступені.

Старшыня Сінадальнага аддзела па ўзаемаадносінах Царквы з грамадствам і СМІ. У. Р. Лягойда распавёў аб асноўных рашэннях, прынятых у гэты дзень Свяшчэнным Сінодам.

Адкрываючы пасяджэнне, Прадстаяцель Рускай Праваслаўнай Царквы ў сваім уступным слове да членаў Сінода нагадаў, што 29 ліпеня 2017 года спаўняецца 90 гадоў з дня падпісання мітрапалітам Сергіем (Страгародскім) дэкларацыі, прысвечанай пытанню царкоўна-дзяржаўных адносін.

«Мітрапаліт Сергій пайшоў на гэты крок, ніякім чынам не парушаючы ні дагматыкі, ні канонаў, для таго, каб стварыць перадумовы для магчымага развіцця адносін з дзяржавай і ўмацавання становішча Царквы ў тагачасным Савецкім Саюзе», — адзначыў Прадстаяцель Рускай Царквы, падкрэсліўшы, што нягледзячы на падпісанне дэкларацыі, народу, духавенству, епіскапату давялося прайсці праз «эпоху страшэнных ганенняў».

«Гэта вельмі цяжкая старонка нашай нацыянальнай гісторыі, самая цяжкая старонка гісторыі Царквы. Але, можа быць, па малітвах тых навамучанікаў, вызнаўцаў, якія засталіся вернымі Хрысту, не пахіснуліся ў сваім вызнанні веры, не адмовіліся ад Бога і Царквы, сёння штосці добрае і адбываецца ў жыцці Царквы і ў жыцці нашага народа. Таму мы ўспамінаем сённяшнюю дату з падзякай да нашых бацькоў, дзядоў, да ўсіх тых, хто адстаяў Праваслаўе ў Расіі і захаваў пераемнасьць, у тым ліку апостальскую, іерархічнае пераемнасць у нашай Царкве», — сказаў Свяцейшы ўладыка.

У рамках пасяджэння члены Свяшчэннга Сінода заслухалі паведамленне Прадстаяцеля Рускай Праваслаўнай Царквы аб прынясенні пачэсных мошчаў свяціцеля Мікалая, архіепіскапа Мір Лікійскіх, у Расію. Як адзначылі члены Сінода, гэта падзея стала магчымай дзякуючы дамоўленасці, дасягнутай у ходзе сустрэчы Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла і Папы Рымскага Франціска ў Гаване 12 лютага 2016 года.

Па словах старшыні Аддзела па ўзаемаадносінах Царквы з грамадствам і СМІ У. Р. Лягойды, «за час знаходжання мошчаў свяціцеля Мікалая ў Расіі святыні змаглі пакланіцца амаль два з паловай мільёны вернікаў з Расіі, Украіны, Беларусі, Малдовы, краін блізкага і далёкага замежжа».

Свяцейшы Патрыярх Кірыл праінфармаваў членаў Свяшчэннага Сінода аб учыненых ім у маі, чэрвені і ліпені візітах у Касімаўскую, Вяцкую, Цвярскую, Наўгародскую і Санкт-Пецярбургскую епархіі, а таксама аб наведванні ім Кіргізскай Рэспублікі. У рамках пасяджэння Прадстаяцель Рускай Праваслаўнай Царквы таксама выступіў з паведамленнямі аб рабоце Вышэйшага Царкоўнага Савета ў першым паўгоддзі 2017 года, аб рабоце Міжсаборнай Прысутнасці і аб завяршэнні VII прэміяльнага сезону Патрыяршай літаратурнай прэміі імя святых роўнаапостальных Кірыла і Мяфодзія.

Як адзначыў У. Р. Лягойда, у ходзе пасяджэння Свяшчэннага Сінода яго членамі былі разгледжаны і зацверджаны дакументы аб парадку прызнання Рускай Праваслаўнай Царквой эквівалентнасці свецкіх дыпломаў кандыдата або доктара тэалогіі дыпломам кандыдата багаслоўя або доктара багаслоўя адпаведна, а таксама нарматыўныя дакументы, якія тычацца падрыхтоўкі рэгентаў царкоўных хораў.

«Свяшчэнны Сінод вызваліў епіскапа Багародскага Антонія, кіраўніка Упраўлення Маскоўскай Патрыярхіі па замежных установах, ад пасады кіраўніка Італійскіх прыходаў Маскоўскага Патрыярхату, выказаўшы яму падзяку за панесеныя працы. Сінод таксама пастанавіў епіскапу Антонію мець тытул "Звенігарадскі"», — паведаміў старшыня Аддзела па ўзаемаадносінах Царквы з грамадствам і СМІ.

«Кіраўніком прыходаў Маскоўскага Патрыярхату ў Італіі з тытулам «Багародскі» Свяшчэнны Сінод прызначыў епіскапа Скопінскага і Шацкага Матфея, вызваліўшы яго ад кіравання Скопінскай епархіяй. У сваю чаргу, епіскапам Скопінскім і Шацкім абраны ігумен Феадарыт (Ціханаў), клірык Скопінскай епархіі», — дадаў ён.

У. Р. Лягойда падкрэсліў, што, у рамках працягу працы па разбуйненню епархій, члены Сінода пастанавілі вылучыць са складу Уфімскай, Салавацкай і Нефцякамскай епархій Бірскую епархію і ўключыць яе ў склад Башкартастанскай мітраполіі.

«Епіскапам новай епархіі з тытулам «Бірскі і Беларэцкі» абраны іераманах Ілья (Казанцаў), клірык Казанскай епархіі. Пры гэтым на пасяджэнні прынята рашэнне правячаму архіерэю Нефцякамскай епархіі мець тытул "Нефцякамскі і Акцябрскі"», — сказаў У. Р. Лягойда.

Кіраўнік Аддзела па ўзаемаадносінах Царквы з грамадствам і СМІ ўказаў, што Свяшчэнны Сінод зацвердзіў і рэкамендаваў да агульнацаркоўнага богаслужэбнага ўжытку тэксты трапароў, кандакоў і велічанняў «Святым Айцам Памеснага Сабора Царквы Рускай», а таксама шэраг богаслужэбных тэкстаў, сярод якіх новая рэдакцыя тэкстаў акафістаў святой прападобнамучаніцы вялікай княгіні Лізавеце.

«Для прысутнасці ў Свяшчэнным Сінодзе на зімовай сесіі (верасень-люты) 2017-2018 года запрошаны архіепіскап Кіраваградскі і Новамиргарадскі Іасафепіскап Бабруйскі і Быхаўскі Серафім, епіскап Кызыльскі і Тывінскі Феафан, епіскап Наварасійскі і Геленджыкскі Феагност і епіскап Севераморскі і Умбскі Мітрафан», — адзначыў прадстаўнік Царквы.

«Таксама, згодна з дзеючым парадкам, Свяшчэнны Сінод зацвердзіў журналы Беларускага Экзархату, Мітрапалічай акругі ў Рэспубліцы Казахстан і Сярэднеазіяцкай мітрапалічай акругі», — сказаў на заканчэнне кіраўнік Аддзела па ўзаемаадносінах Царквы з грамадствам і СМІ.

Патриархия.ru / Church.by