Серафім, епіскап Бабруйскі і Быхаўскі

(свецкае імя Аляксей Дзмітрыевіч Беланожка)


MAW_5139_1.JPGНарадзіўся 5 верасня 1973 года ў Екацярынбургу ў сям'і вайскоўца. У 1986 годзе сям'я пераехала ў Бабруйск.

З 1990 па 1994 гады вучыўся ў Мінскай духоўнай семінарыі, якую скончыў, абараніўшы дыплом на тэму: «Пастырскія пасланні святога апостала Паўла».

З 1994 па 1999 гады вучыўся і з адзнакай скончыў багаслоўскі факультэт Фесалонікскага ўніверсітэта імя Арыстоцеля (Грэцыя).

У 1999-2000 гадах праходзіў стажыроўку на багаслоўскім факультэце Цюбінгенскага ўніверсітэта (Германія).

У 2001 годзе скончыў Мінскую духоўную акадэмію з вучонай ступенню кандыдата багаслоўя, абараніўшы дысертацыю на тэму: «Вучэнне святога апостала Паўла аб дачыненні чалавека да тварнага свету».

У 2000 годзе прызначаны выкладчыкам Свяшчэннага Пісання Новага Запавету Мінскай духоўнай семінарыі. У 2000-2004 гадах — выкладчык, затым старэйшы выкладчык кафедры багаслоўя і гісторыі Царквы факультэта тэалогіі Еўрапейскага гуманітарнага універсітэта ў Мінску; прызначаны памочнікам дэкана.

З 2001 года — выкладчык на кафедры візанталогіі Мінскай духоўнай акадэміі.

У 2002 годзе вывучаў англійскую мову ў Бірмінгемскім універсітэце (Вялікабрытанія).

У 2004 годзе прызначаны першым прарэктарам дзяржаўнай установы адукацыі «Інстытут тэалогіі імя святых Мяфодзія і Кірыла» Беларускага дзяржаўнага універсітэта; дацэнт кафедры біблеістыкі і царкоўна-практычных дысцыплін (пасля кафедра біблеістыкі і хрысціянскага веравучэння) Інстытута тэалогіі БДУ.
10 верасня 2003 года пастрыжаны ў мантыю з імем Серафім у гонар прападобнага Серафіма Сароўскага Мітрапалітам Мінскім і Слуцкім Філарэтам, Патрыяршым Экзархам усяе Беларусі, у Свята-Успенскім саборы Свята-Успенскага Жыровіцкага манастыра. Рукапаложаны ў іерадыякана 24 кастрычніка 2003 года і ў іераманаха 14 снежня 2003 года.

30 кастрычніка 2006 году ўзнагароджаны ганаровай граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь «За шматгадовую і плённую навукова-педагагічную дзейнасць па падрыхтоўцы высокакваліфікаваных спецыялістаў».

Узведзены ў сан архімандрыта 1 красавіка 2007 года згодна з пастановай Свяшчэннга Сінода ад 27 сакавіка 2007 года.

22 красавіка 2007 года ў Свята-Духавым кафедральным саборы г. Мінска адбылася хіратонія архімандрыта Серафіма ў епіскапа Бабруйскага і Быхаўскага.

Адукацыя:

1994 г. — Мінская духоўная семінарыя.

1999 г. — багаслоўскі факультэт Фесалонікскага універсітэта (Грэцыя).

2001 г. — Мінская духоўная акадэмія (кандыдат багаслоўя).

Месца працы: Інстытут тэалогіі імя святых Мяфодзія і Кірыла БДУ 

(Першы прарэктар)

Епархія: Бабруйская і Быхаўская епархія

(Правячы архіерэй)  

E-mail:

e.s@hram.by

Web-сайт:

http://www.bobreparhiya.by/ 

www.bobruisk.hram.by