Навігатар: Публікацыі /

Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі прыняў удзел у пасяджэнні Свяшчэннага Сінода

04 красавіка 2019

top.jpg

4 красавіка 2019 года ў Патрыяршай і Сінадальнай рэзідэнцыі ў Данілавым манастыры ў Маскве пад старшынствам Свяцейшага Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла адбылося пасяджэнне Свяшчэннага Сінода Рускай Праваслаўнай Царквы.

Адкрываючы пасяджэнне, Прадстаяцель Рускай Праваслаўнай Царквы звярнуўся да членаў Свяшчэннага Сінода з уступным словам і абазначыў парадак дня.

У пасяджэнні прынялі ўдзел пастаянныя члены Свяшчэннага Сінода: мітрапаліт Круціцкі і Каломенскі Ювеналій; мітрапаліт Кішынёўскі і ўсяе Малдовы Уладзімір; мітрапаліт Астанайскі і Казахстанскі Аляксандр, кіраўнік Мітрапалічай акругі ў Рэспубліцы Казахстан; мітрапаліт Ташкенцкі і Узбекістанскі Вікенцій, кіраўнік Сярэднеазіяцкай мітрапалічай акругі; мітрапаліт Санкт-Пецярбургскі і Ладажскі Варсанофій; мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі; мітрапаліт Валакаламскі Іларыён, старшыня Аддзела знешніх царкоўных сувязяў Маскоўскага Патрыярхату; мітрапаліт Цвярскі і Кашынскі Сава, кіраўнік спраў Маскоўскай Патрыярхіі, а таксама часовыя члены Свяшчэннага Сінода, запрошаныя для ўдзелу ў летняй сесіі (сакавік - жнівень): архіепіскап Калінінградскі і Балтыйскі Серафім; архіепіскап Якуцкі і Ленскі Раман; архіепіскап Венскі і Будапешцкі Антоній; епіскап Тураўскі і Мазырскі Леанід; епіскап Сочынскі і Туапсінскі Герман.

Па заканчэнні пасяджэння была здзейснена ліція па новаспачыламу епіскапу Царскасельскаму Маркелу, які памёр у ноч на 14 сакавіка гэтага года.

Затым Патрыяршы намеснік Маскоўскай епархіі мітрапаліт Круціцкі і Каломенскі Ювеналій ад імя членаў Сінода павіншаваў Свяцейшага Патрыярха Кірыла з мінулым 50-годдзем манаскага пострыгу і маючым адбыцца 50-годдзем дыяканскай хіратоніі, якое будзе адзначацца 7 красавіка, у свята Благавешчання Прасвятой Багародзіцы.

Важным пытаннем, якое абмяркоўвалася ў рамках пасяджэння, стала сітуацыя на Украіне. Члены Сінода пастанавілі падтрымаць заяву Сінода Украінскай Праваслаўнай Царквы ад 3 красавіка гэтага года, у якой канстатуецца, што «ідэя пераадолення царкоўнага расколу ва Украіне праз прадастаўленне Томаса аб аўтакефаліі некананічным царкоўным групоўкам («УПЦ КП» і «УАПЦ») апынулася памылковай».

Свяшчэнны Сінод выказаў усямерную падтрымку кананічнай Украінскай Праваслаўнай Царкве, якая праходзіць праз перыяд найцяжэйшых выпрабаванняў, і падкрэсліў, што ўся паўната Рускай Праваслаўнай Царквы высока шануе мужнасць і цвёрдасць, якія дэманстру.цца епіскапатам, клірам, манахамі і набожнымі міранамі Украінскай Праваслаўнай Царквы ва ўмовах ганенняў, развязаных супраць яе цяперашняй дзяржаўнай уладай Украіны.

Далей было заслухана паведамленне Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла, старшыні Міжнародных Калядных адукацыйных чытанняў, пра тэматыку форуму ў 2020 годзе. Заслухаўшы даклад Прадстаяцеля Рускай Праваслаўнай Царквы, Свяшчэнны Сінод зацвердзіў тэму XXVIII Калядных чытанняў — «Вялікая Перамога: спадчына і спадчыннікі».

Сінод пастанавіў абраць старшыню Сінадальнага аддзела па ўзаемадзеянню з Узброенымі сіламі і праваахоўнымі органамі протаіерэя Сергія Прывалава вікарыем Свяцейшага Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі з тытулам «Клінскі». Месца нарачэння і хіратоніі протаіерэя Сергія Прывалава, пасля пастрыжэння яго ў манаства і ўзвядзення ў сан архімандрыта, пакінута на разгляд Свяцейшага Патрыярха Кірыла.

Свяшчэнны Сінод таксама прыняў шэраг рашэнняў аб кіраванні епархіямі Рускай Праваслаўнай Царквы. У прыватнасці, архіепіскапу Пінскаму і Лунінецкаму Сцяфану, які падаў прашэнне аб залічэнні яго на спачынак у сувязі з дасягненнем 75-годдзя, вызначана працягнуць кіраванне Пінскай епархіяй.

У рамках пасяджэння таксама былі разгледжаны пытанні, звязаныя з парадкам размеркавання выпускнікоў духоўных навучальных устаноў Рускай Праваслаўнай Царквы і падрыхтоўкай кандыдатаў да прыняцця свяшчэннага сана і станаўлення нядаўна рукапаложыных святароў.

Яшчэ адным пытаннем, разгледжаным у рамках сённяшняга пасяджэння Свяшчэннага Сінода, стала ўключэнне ў сабор навамучанікаў і вызнаўцаў Царквы Рускай шэрагу імёнаў. Члены Свяшчэннага Сінода пастанавілі ўключыць у Сабор навамучанікаў і вызнаўцаў Царквы Рускай протаіерэя Андрэя Зіміна з вызначэннем святкавання дня яго памяці 5 / 18 студзеня, святара Паўла Кушнікава (дзень памяці — 23 лютага / 8 сакавіка), святара Мікалая Заварына (дзень памяці — 6 / 19 жніўня), святара Рыгора Нікольскага (дзень памяці — 27 чэрвеня/10 ліпеня). Пачэсныя астанкі іх, у выпадку здабыцця, было пастаноўлена лічыць святымі мошчамі, а таксама вырашана пісаць новапраслаўленым святым абразы.

 Прэс-служба Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі / Church.by