Навігатар: /

Адбыўся Калядны візіт Патрыяршага Экзарха і міністра аховы здароўя ў РНПЦ дзіцячай анкалогіі, гематалогіі і імуналогіі

18 студзеня 2019
17 января состоялся Рождественский визит митрополита Минского и Заславского Павла, Патриаршего Экзарха всея Беларуси, и Валерия Анатольевича Малашко, Министра здравоохранения Республики Беларусь, в Республиканский научно-практический центр детской онкологии, гематологии и иммунологии.

top.jpg

17 студзеня 2019 года адбыўся Калядны візіт мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, і Валерыя Анатольевіча Малашкі, міністра аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, у Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр дзіцячай анкалогіі, гематалогіі і імуналогіі.

Візіт адбыўся ў рамках заключнага этапу дабрачыннай акцыі «У чаканні Калядных цудаў», якая сёлета цесна звязана з агульнадзяржаўнай дабрачыннай акцыяй «Нашы дзеці», якая знаходзіцца пад патранатам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

У актавай зале РНПЦ дзіцячай анкалогіі сабраліся маленькія пацыенты разам са сваімі бацькамі і сваякамі, урачы, супрацоўнікі медыцынскага цэнтра. На ўрачыстым мерапрыемстве прысутнічалі: старшыня Сінадальнага аддзела па дабрачыннасці і сацыяльнаму служэнню Беларускай Праваслаўнай Царквы, настаяцель прыхода храма іконы Божай Маці «Усецарыца» горада Мінска, арганізатар акцыі «У чаканні Калядных цудаў» протаіерэй Кірыл Шолкаў; благачынны 3-й Мінскай раённай акругі, настаяцель прыхода храма Святой Жыццепачатнай Тройцы ў вёсцы Бараўляны протаіерэй Андрэй Круцялёў; клірык прыхода храма Святой Жыццепачатнай Тройцы ў вёсцы Бараўляны іерэй Сергій Ляшкевіч, які нясе послух па духоўнаму акармленню РНПЦ.

Міністр аховы здароўя Рэспублікі Беларусь Валерый Малашка цёпла павіншаваў прысутных з Новым годам і Ражджаством Хрыстовым, запэўніўшы, што айчынныя медыкі і далей будуць прыкладаць усе намаганні для служэння людзям.

З прывітальным словам да прысутных звярнуўся мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел. Павіншаваўшы ўсіх са светлым святам Ражджаства Госпада Бога і Спасіцеля нашага Іісуса Хрыста, уладыка нагадаў аб сэнсе Богаўцялеснення. Паводле слова Патрыяршага Экзарха, Хрыстос, успрыняўшы чалавечую прыроду, давёў яе да дасканаласці. Спасіцель не толькі явіў свету маральны ідэал, але, прыняўшы на Галгофе крыжовую смерць і уваскрэсшы з мёртвых, праклаў усім нам шлях у Царства Нябеснае. Здабыць жыццё вечнае ў Царстве Нябесным можа кожны, хто выконвае евангельскія запаведзі, галоўныя з якіх заклікаюць нас палюбіць Бога і блізкіх.

Мітрапаліт Павел выказаў сардэчную падзяку ўсім, хто дапамагае пакутным ад анкалагічных захворванняў, пажадаў хутчэйшага выздараўлення хворым дзецям і дарослым і заклікаў благаславенне Божае на тых, хто сабраўся.

Рэспубліканскаму навукова-практычнаму цэнтру дзіцячай анкалогіі быў перададзены ў дар канцэнтратар кіслароду.

Дырэктар РНПЦ Вольга Вітальеўна Алейнікава, за шматгадовую служэнне міласэрнасці, была ўдастоена ўзнагароды Беларускай Праваслаўнай Царквы — медаля ордэна прападобнай Еўфрасінні, ігуменні Полацкай.

Міністру аховы здароўя Валерыю Анатольевічу Малашка была паднесена ікона велікамучаніка і ацаляльніка Панцеляімана.

Адбыўся канцэрт з удзелам хору прыхода храма іконы Божай Маці «Усецарыца» горада Мінска, віяланчэлісткі Ганны Шолкавай, эстрадных выканаўцаў Алега Молчана, Ірыны Відавай і Вадзіма Касенкі.

На заканчэнне Патрыяршы Экзарх, міністр аховы здароўя і дырэктар РНПЦ дзіцячай анкалогіі наведалі бальнічную капліцу ў гонар уваскрашэння праведнага Лазара Чатырохдзённага, дзе запалілі свечкі, а таксама пагутарылі са святаром Сергіем Ляшкевічам і сёстрамі міласэрнасці.

Church.by