Стартавала рэспубліканская акцыя «У чаканні Калядных цудаў»
04 снежня 2018Вось ужо трэці год добраахвотніцкі рух храма іконы Божай Маці «Усецарыца» (Мінск) праводзіць агульнарэспубліканскую акцыю «У чаканні Калядных цудаў». Адрасаты акцыі — дзеці, якія апынуліся ў складанай жыццёвай сітуацыі. Гэта маленькія пацыенты хоспісаў, дзеці з інваліднасцю, сіроты.
У 2016 годзе мінскім добраахвотнікам ўдалося сабраць 603 падарункі для дзяцей. У наступным годзе запаветны лік склаў 1771.
У 2018 годзе акцыя стартавала 28 лістапада, з пачаткам Ражджэственскага посту, і працягнецца да 5 студзеня 2019 года ўключна. Прыняць удзел у акцыі можа кожны. На сайце www.daridobrovolets.by, створаным адмыслова для збору падарункаў, можна выбраць любы падарунак для канкрэтнага дзіцяці або маладога дарослага. Затым — забраніраваць яго і даставіць на добраахвотніцкі склад на будпляцоўцы (г. Мінск, вул. Чыгуначная, раён дома 23). Пункт прыёму падарункаў працуе з 17: 00 да 20:00 па буднях і з 9:00 да 17:00 — па выхадных. Усім удзельнікам акцыі прадастаўляецца магчымасць прыняць удзел у працэсе віншавання. Падарункі будуць развезены адрасатам на Святках, у перыяд з 7 па 19 студзеня 2019 года.