У Мінску адкрыліся Чацвёртыя Беларускія Калядныя чытанні
29 лістапада 2018 29 ноября митрополит Минский и Заславский Павел, Патриарший Экзарх всея Беларуси, возглавил церемонию открытия и пленарное заседание Четвертых Белорусских Рождественских чтений, посвященных теме «Молодежь: свобода и ответственность». Торжественные мероприятия состоялись в конференц-зале Национальной библиотеки Беларуси.29 лістапада 2018 года мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, узначаліў цырымонію адкрыцця і пленарнае пасяджэнне Чацвёртых Беларускіх Калядных чытанняў, прысвечаных тэме «Моладзь: свабода і адказнасць». Урачыстыя мерапрыемствы адбыліся ў канферэнц-зале Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.
Форум арганізаваны Беларускай Праваслаўнай Царквой пры падтрымцы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
Удзел у адкрыцці Чытанняў прынялі: епіскап Барысаўскі і Мар'інагорскі Веніямін, старшыня Сінадальнага аддзела адукацыі і катэхізацыі Беларускай Праваслаўнай Царквы, епіскап Тураўскі і Мазырскі Леанід, духавенства Беларускага Экзархату, парламентарыі, прадстаўнікі шэрагу міністэрстваў і дыпламатычнага корпуса, дзеячы навукі і культуры, навучэнцы вышэйшых і сярэдніх навучальных устаноў.
Перад пачаткам форуму епіскап Барысаўскі і Мар'інагорскі Веніямін здзейсніў малебен у капліцы ў гонар іконы Божай Маці «Усецарыца» пры Мінскім анкадыспансеры. Уладыку Веніяміну саслужылі: старшыня Сінадальнага аддзела сацыяльнага служэння і дабрачыннасці Беларускай Праваслаўнай Царквы протаіерэй Кірыл Шолкаў і клірыкі Мінскай епархіі. Сумесную малітву ў капліцы ўзнеслі ўрачы-анколагі і іх пацыенты.
У рамках Чытанняў былі падпісаны праграма супрацоўніцтва паміж Беларускай Праваслаўнай Царквой і Міністэрствам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь і праграма супрацоўніцтва паміж Беларускай Праваслаўнай Царквой і Камітэтам аховы здароўя Мінгарвыканкама па пытанню дапамогі людзям з анкалагічнымі захворваннямі. Зважаючы на плённае супрацоўніцтва з Царквой і ў сувязі са 100-годдзем з дня ўтварэння Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь была ўручана грамата Патрыяршага Экзарха міністру працы і сацабароны Рэспублікі Беларусь Ірыне Касцевіч.
Адбылося ўзнагароджанне пераможцаў Чацвёртага рэспубліканскага конкурсу «Бібліятэка — цэнтр духоўнай асветы і выхавання»». Рашэннем Патрыяршага Экзарха гран-пры было прысуджана ДУК «Барысаўская цэнтральная раённая бібліятэка імя І. Х. Каладзеева».
Музычным пралогам да цырымоніі адкрыцця Калядных чытанняў стала выступленне хору студэнтаў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі (кіраўнік Інэса Бадзяка) з беларускай народнай песняй «Цячэ вада ў яркі».
З прывітальным словам да ўдзельнікаў Чытанняў звярнуўся мітрапаліт Павел.
Выказаўшы падзяку арганізатарам і ганаровым гасцям форуму, архіпастыр адзначыў, што ў наш складаны час носьбіты традыцыйнага светапогляду стаяць перад мноствам выклікаў. Сям'я, традыцыйныя канфесіі, грамадскія інстытуты, дзяржава губляюць ролю безумоўнага лідара ў выхаванні падрастаючага пакалення. Выкарыстоўваючы ўвесь арсенал ціску на неакрэплую псіхіку маладых людзей, за моладзь актыўна змагаюцца індустрыя забаў, СМІ, дэструктыўныя палітычныя сілы і рэлігійныя секты. Менавіта таму вельмі важная кансалідацыя здаровых сіл грамадства ў справе асветы, адукацыі і выхавання моладзі. Мы ніколі не даможамся поспеху ў працы з моладдзю, калі не будзем ва ўсіх сваіх пачынаннях абапірацца на высокія духоўна-маральныя каштоўнасці - а для нашага народа гэта хрысціянскія каштоўнасці. Галоўнымі механізмамі ўздзеяння на маладое пакаленне павінны быць любоў у яе вышэйшым хрысціянскім разуменні і дабрыня, — падкрэсліў Уладыка Экзарх.
Далей да прысутных звярнуўся Старшыня Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Уладзімір Гусакоў. Сардэчна падзякаваўшы Уладзіміру Рыгоравічу за садзейнічанне дыялогу Царквы і навукі, мітрапаліт Павел уручыў яму высокую Патрыяршую ўзнагароду — Юбілейны медаль «У памяць 100-годдзя аднаўлення Патрыяршаства ў Рускай Праваслаўнай Царкве».
Удзельнікаў Калядных чытанняў віталі: першы намеснік Міністра культуры Рэспублікі Беларусь Наталля Карчэўская, начальнік упраўлення па справах моладзі Галоўнага ўпраўлення выхаваўчай работы і маладзёжнай палітыкі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Аляксандр Мацюшонак, намеснік Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Алена Радчанка.
Старшыня Сінадальнага аддзела Беларускай Праваслаўнай Царквы па царкоўнаму мастацтву, архітэктуры і рэстаўрацыі Марыя Нецвятаева падвяла вынікі конкурсу эскізных праектаў аднаўлення Тураўскага крыжа. Пераможцай конкурсу была прызнана Алена Андрушчанка, другое месца заняў калектыў у саставе Ігара Гардзіенкі і Наталлі Станкевіч, трэцяе месца было прысуджана Андрэю Хацяноўскаму.
Затым былі ўручаны ўзнагароды лаўрэатам конкурсу «За маральны подзвіг настаўніка». Мітрапаліт Павел выказаў шчырую падзяку педагогам за іх працу — часам сціплую і непрыкметную, але так патрэбную нашаму грамадству.
Пленарнае пасяджэнне Чацвёртых Беларускіх Калядных чытанняў завяршылася канцэртам духоўных песнапенняў у выкананні камернага хору «Дабравест» Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў. Кіраўніку хору прафесару Альбіне Пякуцька былі ўручаны кветкі ад імя Патрыяршага Экзарха.
У холе і галерэі «Ракурс» Нацыянальнай бібліятэкі размясціліся выстаўкі «40-годдзе служэння на беларускай зямлі Мітрапаліта Філарэта», «Мы малюем мір сям'і», «4383 дні дзяцінства», «Дарога міласэрнасці - дапамога хоспісам Беларусі», а таксама выстава Цэнтра падтрымкі сям'і і мацярынства «Матуля».
Праца Чытанняў працягнецца 30 лістапада ў секцыйным фармаце.