Навігатар: /

У Нядзелю 2-ю Вялікага посту мітрапаліт Павел здзейсніў Літургію ў Свята- Духавым кафедральным саборы горада Мінска

15 сакавіка 2020
15 марта, в Неделю 2-ю Великого поста, день памяти святителя Григория Паламы, митрополит Минский и Заславский Павел, Патриарший Экзарх всея Беларуси, совершил Божественную литургию святителя Василия Великого в Свято-Духовом кафедральном соборе города Минска.

top.jpg

15 сакавіка 2020 года, ў Нядзелю 2-ю Вялікага посту, дзень памяці свяціцеля Грыгорыя Паламы, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію свяціцеля Васілія Вялікага ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска.

Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: першы прарэктар Інстытута тэалогіі БДУ протаіерэй Сергій Гардун, першы прарэктар Мінскай духоўнай семінарыі іераманах Афанасій (Сакалоў), сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў і клірыкі Свята-Духава кафедральнага сабора.

Пасля патроенай екценні Патрыяршы Экзарх зачытаў малітву аб міры на Украіне, а затым узнёс малітву ў сувязі з распаўсюджваннем каронавіруснай інфекцыі.

Богаслужэбныя спевы выканаў архіерэйскі хор пад кіраўніцтвам Аляксея Ракаўца.

Пропаведзь перад прычасцем прамовіў клірык Свята-Духава кафедральнага сабора іерэй Васіль Нялідкін.

Па заканчэнні богаслужэння мітрапаліт Павел агучыў Заяву Свяшчэннага Сінода ў сувязі з распаўджваннем каронавіруснай інфекцыі і звярнуўся да прыхаджан і духавенства сабора са словам навучання.

Уладыка абвясціў цыркулярнае пісьмо да архіпастыраў, пастыраў і ўсіх верных дзяцей Беларускай Праваслаўнай Царквы з нагоды інфекцыйнай хваробы і заклікаў усіх узмацніць малітву да Госпада і не паддавацца маладушнасці і паніцы. Каб Гасподзь Міласэрны, па нашай веры прыхіліў на нас сваю ласку.

Патрыяршы Экзарх павіншаваў усіх прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн і падаў усім архіпастырскае благаславенне.

Church.by