Заява Свяшчэннага Сінода ў сувязі з распаўсюджваннем каронавіруснай інфекцыі
15 сакавіка 2020Дакумент прыняты на пасяджэнні Свяшчэннага Сінода Рускай Праваслаўнай Царквы 11 сакавіка 2020 года.
Свяшчэнны Сінод Рускай Праваслаўнай Царквы з занепакоенасцю ўспрымае распаўсюджванне ў свеце каронавіруснай інфекцыі і яе наступствы для мільёнаў людзей, многія з якіх апынуліся не толькі перад пагрозай заражэння, але і выпрабавалі на сабе сацыяльна-эканамічныя наступствы гэтай з'явы.
Члены Свяшчэннага Сінода выказваюць спачуванні родным і блізкім ахвяр гэтай хваробы ў Кітаі, Паўднёвай Карэі, Іране, Італіі, Францыі, Германіі, Іспаніі і ў іншых дзяржавах.
Блаславёнымі перад Госпадам з'яўляецца праца ўрачоў і добраахвотнікаў, якія распрацоўваюць і рэалізуюць медыцынскія і прафілактычныя меры, накіраваныя на дапамогу хворым і прадухіленне далейшага распаўсюджвання хваробы.
У часы эпідэмій Руская Праваслаўная Царква заўсёды несла сваё вызнаўчае служэнне, не адмаўляючы нікому ў духоўным акармленні і паўнавартасным удзеле ў яе таінствах. Мы заклікаем да стрыманасці, захавання крытычнага мыслення і малітоўнага спакою, звяртаем увагу на тое, што веруючаму чалавеку не варта паддавацца паніцы і страхам, звязаных з распаўсюдам неправеранай інфармацыі аб інфекцыі.
Разам з тым, недапушчальна легкадумна ставіцца да каронавіруснай інфекцыі, грэбаваць урачэбнымі прадпісаннямі, ігнараваць прафілактычныя меры, падвяргаючы небяспецы заражэння сябе і навакольных.
Свяшчэнны Сінод лічыць важным паслядоўнае і няўхільнае захаванне санітарна-гігіенічных мер прафілактычнага характару на прыходах і ў манастырах, асабліва ў тых рэгіёнах, дзе эпідэміялагічная абстаноўка афіцыйна прызнана цяжкай, у тым ліку больш шырокае прымяненне санітарных раствораў для дэзінфекцыі ківотаў ікон, да якіх дакранаюцца вернікі, выкарыстанне аднаразовых шкляначак для запіўкі.
У выпадку распаўсюджвання ў канкрэтным рэгіёне каронавіруснай інфекцыі могуць быць па ўзгадненню са Свяшчэннаначаллем ужытыя дадатковыя прафілактычныя меры.
Свяшчэнны Сінод заклікае архіпастыраў, пастыраў, манахаў і міран Рускай Праваслаўнай Царквы да ўзмоцненай малітвы аб пераадоленні хваробы і аб дараванні сіл лекарам, якія змагаюцца з ёю.