Навігатар: /

У пятніцу першай сядміцы Вялікага посту мітрапаліт Павел здзейсніў Літургію Ранейасвячоных Дароў у Спаса-Еўфрасіннеўскім манастыры горада Полацка

15 сакавіка 2019
15 марта, в пятницу первой седмицы Великого поста, митрополит Минский и Заславский Павел, Патриарший Экзарх всея Беларуси, совершил Божественную литургию Преждеосвященных Даров в Крестовоздвиженском соборе Спасо-Евфросиниевского женского монастыря города Полоцка.

top.jpg

15 сакавіка 2019 года, у пятніцу першай сядміцы Вялікага посту, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію Ранейасвячоных Дароў у Крыжаўздзвіжанскім саборы Спаса-Еўфрасіннеўскага жаночага манастыра горада Полацка.

Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі клірыкі Спаса-Еўфрасіннеўскага жаночага манастыра.

Богаслужэбныя спевы выканалі два хоры сясцёр аюіцелі пад кіраваннем манахіні Фяўронні (Бармічовай) і манахіні Феакцісты (Паўленка).

Пропаведзь пасля запрычаснага сціха прамовіў архімандрыт Нікадзім (Генералаў).

Пасля заамвоннай малітвы Патрыяршы Экзарх у саслужэнні клірыкаў манастыра здзейсніў малебны спеў святому велікамучаніку Фёдару Цірану і чын благаславення коліва.

Па заканчэнні богаслужэння Патрыяршы Экзарх звярнуўся да духавенства, сясцёр і прыхаджан манастыра са словам павучання.

Мітрапаліт Павел павіншаваў прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн і падаў усім архіпастырскае благаславенне.

Усім, хто маліўся за богаслужэннем, былі ўручаны памятныя каляндарыкі, выдадзеныя да 180-годдзя Полацкага царкоўнага Сабора 1839 года.

Church.by