Патрыяршы Экзарх узначаліў саборнае архіерэйскае богаслужэнне ў Сафійскім соборы горада Полацка
24 лютага 201924 лютага 2019 года, у Нядзелю пра блуднага сына, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў Сафійскім саборы горада Полацка.
Богаслужэнне было прымеркавана да ўрачыстасцяў з нагоды святкавання 180-годдзя Полацкага царкоўнага Сабора 1839 года.
Патрыяршаму Экзарху саслужылі архіепіскапы: Пінскі і Лунінецкі Сцяфан, Навагрудскі і Слонімскі Гурый, Полацкі і Глыбоцкі Феадосій, Магілёўскі і Мсціслаўскі Сафроній, епіскапы: Бабруйскі і Быхаўскі Серафім, Тураўскі і Мазырскі Леанід, Барысаўскі і Мар'інагорскі Веніямін, Маладзечанскі і Стаўбцоўскі Павел, Слуцкі і Салігорскі Антоній, Лідскі і Смаргонскі Парфірый, Бараўлянскі Ігнацій, вікарый Мінскай епархіі.
Архіпастырам саслужылі: рэктар Мінскай духоўнай акадэміі архімандрыт Сергій (Акімаў), першы прарэктар Інстытута тэалогіі БДУ протаіерэй Сергій Гардун, запрошаныя госці ў свяшчэнным сане і клірыкі Полацкай епархіі.
Богаслужэбныя спевы выканаў архіерэйскі хор Богаяўленскага сабора горада Полацка пад кіраўніцтвам Марыі Скабей.
На богаслужэнні прысутнічаў і маліўся намеснік старшыні Полацкага раённага выканаўчага камітэта Пётр Мяфодзьевіч Пяткевіч.
Пасля закрычаснага сціха епіскап Бараўлянскі Ігнацій, вікарый Мінскай епархіі, абвясціў пасланне мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, архіпастырам, кліру, манахам і міранам Беларускай Праваслаўнай Царквы ў сувязі са 180-годдзем Полацкага царкоўнага сабора 1839 года.
Пасля заамвоннай малітвы ўладыка Экзарх, саслужачыя архіпастыры і святары ўзнеслі падзячныя малітвы да Госпада.
Пасля адпуста Бажэственнай літургіі Патрыяршы Экзарх падзякаваў прыбыўшым архіпастырам, павіншаваў духавенства і набожных міран са святам і звярнуўся да ўсіх са словам навучання.
Уладыка Экзарх павіншаваў усіх прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн і падаў вернікам архіпастырскае благаславенне. Усім прыхаджанам на малітоўную памяць уладыка Павел уручыў абразкі святой блажэннай Валянціны Мінскай.
Па завяршэнні богаслужэння мітрапаліт Павел і ўсе ўдзельнікі ўрачыстасці накіраваліся ў Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт, дзе рэктар універсітэта Дзмітрый Мікалаевіч Лазоўскі правёў для прыбыўшых азнаямленчую экскурсію. Далей у актавай зале навучальнай установы адбыўся ўрачысты акт, прымеркаваны да 180-годдзя Полацкага сабора 1839 года, а затым - святочны канцэрт.