Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі

  • Мітрапаліт Павел выказаў спачуванне ў сувязі са смерцю прафесара МДА Мікалая Канстанцінавіча Гаўрушына

    14 жніўня 2019

    13 жніўня адышоў да Госпада прафесар Маскоўскай духоўнай акадэміі Мікалай Канстанцінавіч Гаўрушын. Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, выказаў спачуванне рэктару МДА архіепіскапу Вярэйскаму Амвросію, родным і блізкім спачылага навукоўца.

    Подробнее »
  • Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі выказаў спачуванне родным і блізкім ахвяр масавых забойстваў у ЗША

    05 жніўня 2019

    Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, ад імя Беларускай Праваслаўнай Царквы і ад сябе асабіста выказаў шчырае спачуванне родным і блізкім ахвяр масавых забойстваў, якія адбыліся 3-4 жніўня ў ЗША.

    Подробнее »
  • Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі: «Нас усіх аб'ядноўвае Евангелле»

    24 ліпеня 2019

    Патрыяршы Экзарх даў інтэрв'ю Сяргею Мудрову, сталаму аўтару партала «Православие.ru», у якім распавёў аб царкоўнай адукацыі, аб адносінах з дзяржавай, аб мове богаслужэння і аб сваім шматгадовым служэнні ў розных краінах.

    Подробнее »
  • Пасол Расіі павіншаваў мітрапаліта Паўла з днём Ангела

    12 ліпеня 2019

    12 ліпеня ў Мінскім епархіяльным упраўленні адбылася сустрэча мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, і Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь Дзмітрыя Фёдаравіча Мезенцава.

    Подробнее »
  • Падпісана Пагадненне аб супрацоўніцтве паміж Мінскім аблвыканкамам і Мінскай мітраполіяй

    12 ліпеня 2019

    У цырымоніі прынялі ўдзел: мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, Анатоль Міхайлавіч Ісачанка, старшыня Мінскага абласнога выканаўчага камітэта, і архіерэі Мінскай мітраполіі.

    Подробнее »
  • Прадстаяцель Рускай Царквы павіншаваў Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі з днём тэзаімянінаў

    12 ліпеня 2019

    Свяцейшы Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл павіншаваў мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, з днём тэзаімянінаў.

    Подробнее »
  • Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі прыняў удзел у чарговым пасяджэнні Свяшчэннага Сінода

    09 ліпеня 2019

    9 ліпеня Свяцейшы Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл узначаліў пасяджэнне Свяшчэннага Сінода Рускай Праваслаўнай Царквы ў храме святога роўнаапостальнага вялікага князя Уладзіміра ў Уладзімірскім скіце Спаса-Праабражэнскага Валаамскага стаўрапігіяльнага мужчынскага манастыра.

    Подробнее »
  • Мітрапаліт Павел наведаў парад войскаў Мінскага гарнізона з нагоды Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь

    04 ліпеня 2019

    3 ліпеня, У Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, ля стэлы «Мінск-горад-герой» прайшоў парад войскаў Мінскага гарнізона. Парад прыняў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка, Галоўнакамандуючы Узброенымі Сіламі Рэспублікі Беларусь.

    Подробнее »
  • Мітрапаліт Павел выказаў спачуванне ў сувязі з катастрофай у Баранцавым моры

    03 ліпеня 2019

    «Трагедыя забрала жыцці чатырнаццаці афіцэраў-падводнікаў. Молімся аб загінуўшых і просім Госпада ўпакоіць душы іх у Царстве Нябесным» — гаворыцца ў спачуванні Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, накіраваным на імя Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь Дзмітрыя Мезенцава.

    Подробнее »
  • Патрыяршы Экзарх прыняў удзел ва ўрачыстым сходзе, прысвечаным Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь

    02 ліпеня 2019

    2 ліпеня ў Палацы Рэспублікі ў горадзе Мінску адбыўся ўрачысты сход, прысвечаны Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

    Подробнее »
  • Мітрапаліт Павел узначаліў аб'яднаныя выпускныя ўрачыстасці Мінскай духоўнай акадэміі і Інстытута тэалогіі БДУ

    29 чэрвеня 2019

    29 чэрвеня ў Духоўна-адукацыйным цэнтры Беларускай Праваслаўнай Царквы адбыліся аб'яднаныя выпускныя ўрачыстасці Мінскай духоўнай акадэміі і Інстытута тэалогіі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

    Подробнее »
  • Мітрапаліт Павел узначаліў пасяджэнне Савета Інстытута тэалогіі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта

    26 чэрвеня 2019

    26 чэрвеня пад старшынствам мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, рэктара Інстытута тэалогіі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, адбылося пасяджэнне Савета Інстытута тэалогіі.

    Подробнее »
  • Патрыяршы Экзарх узначаліў пасяджэнне Вучонага савета Мінскай духоўнай акадэміі

    26 чэрвеня 2019

    Вучоны савет, у прыватнасці, прыняў рашэнне даць магчымасць навучання ў магістратуры і аспірантуры Мінскай духоўнай акадэміі асобам жаночага полу. У сувязі з гэтым, пачынаючы з бягучага года, да ўступных выпрабаванняў у Акадэміі будуць дапускацца асобы абодвух палоў.

    Подробнее »
  • У Кіева-Пячэрскай лаўры прайшлі ўрачыстасці з нагоды дня тэзаімянінаў мітрапаліта Кіеўскага і ўсяе Украіны Ануфрыя

    26 чэрвеня 2019

    Віншавальны адрас Яго Блажэнству накіраваў мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі. «Няхай Украінская Праваслаўная Царква, якая знаходзіцца пад Вашым свяціцельскім амафорам, умацоўваецца і квітнее, падаючы ўсім, хто жадае і прагне праўды, (гл. Мф. 5:6) жывую спасіцельную ваду ісціны Хрыстовай і яўляючы свету неабвержнае сведчанне перамогі кананічнага Праваслаўя», — гаворыцца ў віншаванні.

    Подробнее »
  • Мітрапаліт Павел узначаліў выпускныя ўрачыстасці Мінскай духоўнай семінарыі

    25 чэрвеня 2019

    25 чэрвеня ў Мінскай духоўнай семінарыі адбыўся ўрачысты выпускны Акт. Перад пачаткам урачыстага мерапрыемства ва Успенскім саборы Жыровіцкага манастыра была здзейснена Бажэственная літургія, якую ўзначаліў мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, у саслужэнні рэктара Мінскай духоўнай семінарыі, архіепіскапа Навагрудскага і Слонімскага Гурыя і епискапа Бараўлянскага Ігнація, вікарыя Мінскай епархіі.

    Подробнее »