13 лістапада адбудуцца VII Тураўскія епархіяльныя адукацыйныя чытанні
22 верасня 202013 лістапада 2020 года адбудуцца VII Тураўскія епархіяльныя адукацыйныя чытанні на тэму: «Фарміраванне гістарычнай памяці моладзі і захаванне культурна-гістарычнай спадчыны беларускага народа (да 550-годдзя яўлення Жыровіцкай іконы Божай Маці, 500-годдзя Жыровіцкага манастыра)».
Асноўныя накірункі працы Чытанняў:
1. Гістарычная памяць як фактар кансалідацыі грамадства
2. Сучасная адукацыя і фарміраванне гістарычнай памяці моладзі
3. Гістарычная памяць пра Перамогу: агульныя сэнсы для новых пакаленняў
4. Хрысціянскія каштоўнасці ў сучасным адукацыйным працэсе
5. Святыні і падзвіжнікі Беларусі
6. Гісторыка-краязнаўчая праца ў школе і ВНУ: вопыт і перспектывы
7. Культурна-гістарычная спадчына беларускага народа: Дыялог пакаленняў
У рамках Чытанняў плануецца правядзенне відэамаста паміж МДПУ імя І. П. Шамякіна і педагагічнымі ВНУ Расійскай Федэрацыі па заяўленай праблематыцы.
Да ўдзелу ў Чытаннях запрашаюцца: духавенства, сацыяльныя работнікі, педагогі, школьнікі, студэнты і выкладчыкі вышэйшых навучальных устаноў, краязнаўцы, работнікі культуры, музейныя работнікі, прадстаўнікі праваахоўных органаў, узброеных сіл, валанцёрскіх рухаў.
Патрабаванні да дакладаў:
- адпаведнасць агульнай накіраванасці Чытанняў. Даклад можа быць падрыхтаваны творчай групай (сааўтарства);
- глыбіня прапрацоўкі тэмы;
- мультымедыйная прэзентацыя (PowerPoint);
- вітаюцца даклады, раней прадстаўленыя на конкурсах і канферэнцыях розных узроўняў.
Для ўдзелу ў Чытаннях неабходна адправіць заяўку, якая ўключае звесткі пра аўтара / аўтараў (прозвішча, імя, імя па бацьку; месца працы/ вучобы, пасада; адрас, кантактны тэлефон, электронны адрас) і матэрыялы дакладу на е-mail: turov.chteniya@mail.ru; tatyana.symanovich@mail.ru, lussjawlad@mail.ru
Патрабаванні да афармлення матэрыялаў дакладаў:
- да 3 старонак тэксту;
- палі — усе па 2 см;
- шрыфт TNR, 12 кегль праз адзін інтэрвал;
- абзацны водступ для тэксту 1,25 см;
- спасылкі на літаратуру даюцца ў квадратных дужках, напрыклад: [1, с. 25];
Слова «Літаратура» набіраецца праз 1 інтэрвал пасля асноўнага тэксту з абзацного водступу 11 кеглем. Пры афармленні літаратуры не выкарыстоўваць аўтаматычную нумарацыю. Афармленне літаратуры робіцца ў адпаведнасці з патрабаваннямі «Інструкцыі па афармленні дысертацыі, аўтарэферата і публікацыі па тэме дысертацыі».
Прыклад афармлення спіса літаратуры:
Гоголь, Николай Васильевич. Петербургские повести; Пьесы / Н.В. Гоголь. — М.: Дрофа: Вече, 2004. — 365 с.
Тэрмін падачы заявак для ўдзелу ў Чытаннях - да 28 кастрычніка 2020 г.
Тэрмін падачы матэрыялаў выступленняў для публікацыі - да 5 лістапада 2020 г.
Кантактныя тэлефоны:
+ 375-29-7301156 — ігумен Аўксенцій (Абражэй), старшыня аддзела рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі Тураўскай епархіі БПЦ
+375-29-3433490 — Сымановіч Таццяна Мікалаеўна, кандыдат педагагічных навук, дэкан філалагічнага факультэта УА МДПУ імя І. П. Шамякіна
+375-29-2351010 — Шчарбін Марына Міхайлаўна, кандыдат педагагічных навук, заг. кафедры гісторыі і грамадазнаўчых дысцыплін філалагічнага факультэта УА МДПУ імя І. П. Шамякіна
+ 375293416234 — Гаўрылавец Людміла Уладзіміраўна, кандыдат гістарычных навук, дацэнт кафедры гісторыі і грамадазнаўчых дысцыплін філалагічнага факультэта УА МДПУ імя І. П. Шамякіна, кіраўнік інавацыйна-метадычнага цэнтра духоўна-маральнага і грамадзянска-патрыятычнага выхавання на аснове праваслаўных каштоўнасцяў беларускага народа УА МДПУ імя І. П. Шамякіна.