30 ліпеня ў Мінск прынесены каўчэг з часцінкай мошчаў дабравернага князя Аляксандра Неўскага і адбыўся ўрачысты хрэсны ход са святыняй па горадзе
29 ліпеня 202130 ліпеня 2021 года з нагоды святкавання 800-годдзя з дня нараджэння дабравернага князя Аляксандра Неўскага адбудзецца прынясенне ў Мінск каўчэга з часцінкай яго мошчаў, пасля чаго будзе здзейснены ўрачысты хрэсны ход з святыняй па горадзе.
Праграма знаходжання каўчэга з часцінкай мошчаў святога дабравернага князя Аляксандра Неўскага ў горадзе Мінску:
30 ліпеня (пятніца)
З 12:00 да 14:00 — хрэсны ход з мошчамі святога дабравернага вялікага князя Аляксандра Неўскага ад храма-помніка ў гонар Усіх святых у горадзе Мінску да Свята-Духава кафедральнага сабора горада Мінска.
14:00 — сустрэча каўчэга са святыняй у Свята-Духавым кафедральным саборы г. Мінска, малебен.
З 14:30 да 22:00 святыня будзе даступнай для пакланення вернікаў у Свята-Духавым кафедральным саборы.
31 ліпеня (субота)
З 07:00 да 22:00 — святыня будзе даступнай для пакланення вернікаў у Свята-Духавым кафедральным саборы.
1 жніўня (нядзеля)
З 06:00 да 08:30 святыня будзе даступнай для пакланення вернікаў у Свята-Духавым кафедральным саборы.
З 08:30 да 09:00 — пераезд каўчэга са святыняй са Свята-Духава кафедральнага сабора ў Аляксандра-Неўскі прыход горада Мінска.
09:00 — сустрэча святыні ў Аляксандра-Неўскім храме горада Мінска.
З 09:00 да 22:00 святыня будзе даступнай для пакланення вернікаў у Аляксандра-Неўскім храме горада Мінска.
2 жніўня (панядзелак)
З 08:00 да 22:00 святыня будзе даступнай для пакланення вернікаў у Аляксандра-Неўскім храме горада Мінска.
3 жніўня (аўторак)
6:00 — ад'езд каўчэга са святыняй з Аляксандра-Неўскага храма горада Мінска.
У праграме магчымыя змены.
Праграма здзяйснення хрэснага ходу:
30 ліпеня (пятніца):
11:50 — малебен святому дабравернаму вялікаму князю Аляксандру Неўскаму ў храме-помніку ў гонар Усіх святых у горадзе Мінску (вул. Усіхсвяцкая, 2).
12:00 — сустрэча каўчэга з часцінкай мошчаў святога дабравернага князя Аляксандра Неўскага і пачатак хрэснага ходу па маршруце: вуліца Каліноўскага — праспект Незалежнасці — плошча Свабоды — вуліца Кірыла і Мяфодзія, 3.
14:00 — сустрэча каўчэга са святыняй у Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска, малебен.
* * *
Прынясенне мошчаў святога дабравернага князя Аляксандра Неўскага праходзіць па благаславенню Свяцейшага Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла пры падтрымцы Дабрачыннага фонду імя роўнаапостальнага князя Уладзіміра. Праект закранае 86 гарадоў Расіі і Беларусі — чатыры каўчэгі з мошчамі пройдуць увогуле 25 тысяч кіламетраў.
Знаходжанне каўчэга з мошчамі святога князя на тэрыторыі Беларусі пачалося 2 ліпеня 2021 года з горада Віцебска. За месяц святыня пабывае ў 18 гарадах Рэспублікі.
Дабраверны вялікі князь Аляксандр Неўскі (1221 — 1263) шануецца Царквой у ліку святых угоднікаў Божых, пачынаючы з сярэдзіны XVI стагоддзя. Але яшчэ задоўга да царкоўнага праслаўлення памяць аб ім жыла ў народнай свядомасці. Прычынай таму паслужыла яго дзейнасць у якасці дзяржаўнага мужа-дыпламата і палкаводца, але перш за ўсё — хрысціяніна, які ўтаймоўвай свой гонар у імя народнага дабра, які імкнуўся ў сваім служэнні няўхільна прытрымлівацца праўды Божай.
Святы Аляксандр Неўскі быў цесна звязаны роднаснымі вузамі са старажытнай Полацкай зямлёй, дзе ў 992 годзе была заснавана першая на беларускай тэрыторыі епіскапская кафедра. Ён быў параднёны шлюбным саюзам з домам полацкіх князёў, да якога належала выдатная падзвіжніца XII стагоддзя — прападобная Еўфрасіння, ігумення Полацкая. Жонкай вялікага князя стала дачка аднаго з полацкіх уладароў — князёўна Аляксандра Брачыслаўна. На вянчанне, здзейсненае ў 1239 годзе ў саборным храме святога велікамучаніка Георгія ў горадзе Таропцы, яна ўзяла з сабой спіс Эфескай іконы Божай Маці, у 1162 годзе дастаўленую прападобнай Еўфрасінні Полацкай з Канстанцінопаля ў якасці дару ад патрыярха Лукі і імператара Мануіла. Гэты абраз стаў сямейнай святыняй князя Аляксандра і княгіні Аляксандры на ўсё іх жыццё.
У 1992 годзе, напярэдадні святкавання 1000-годдзя заснавання Полацкай епархіі, па благаславенню Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі мітрапаліта Мінскага і Слуцкага Філарэта (Вахрамеева) з арыгінала Эфескай (Таропецкай) іконы Прасвятой Багародзіцы, якая знаходзілася ў зборы Рускага музея ў Санкт-Пецярбургу, быў зроблены спіс. Цяпер ён знаходзіцца ў Крыжаўздзвіжанскім саборы Полацкага Спаса-Еўфрасіннеўскага жаночага манастыра.
У 1240 годзе князь Аляксандр атрымаў перамогу ў знакамітай Неўскай бітве супраць шведаў. У гэтай бітве асабліва вызначыўся выхадзец з Полацка, адзін з паплечнікаў князя — Якаў Палачанін.
Вядома, што перыядычна князь Аляксандр адпраўляў жонку з дзецьмі з небяспечнага Ноўгарада ў спакойны Віцебск. У 1245 годзе старэйшы сын Аляксандра Васіль разам з маці знаходзіўся ў Віцебску. Князь Аляксандр асабіста прыехаў у горад, каб забраць іх. Чатырохметровая бронзавая скульптурная кампазіцыя, якая знаходзіцца на плошчы Тысячагоддзя ў Віцебску, адлюстроўвае менавіта тую самую сустрэчу Аляксандра Неўскага з сям'ёй.
Святы Аляксандр Неўскі глыбока шануецца ў Беларускай Праваслаўнай Царкве. Да прыкладу, у XIX стагоддзі толькі ў адной Мінскай епархіі налічвалася 20 храмаў, асвячоных у яго гонар. Цяпер у Беларускай Праваслаўнай Царкве дзейнічаюць каля 40 храмаў, асвячаных у гонар святога дабравернага князя Аляксандра Неўскага, тры з якіх (у Кобрыне, Мсціславе і Мар'інай Горцы) з'яўляюцца кафедральнымі саборамі. Ва ўсім свеце храмаў, асвячоных у гонар святога дабравернага князя Аляксандра Неўскага, налічваецца больш за 1000. У сталіцах еўрапейскіх дзяржаў — Бялградзе, Капенгагене, Парыжы, Сафіі і Таліне, Варшаве — храмы былі асвячаны ў гонар святога князя Аляксандра Неўскага.