Архіепіскап Гомельскі і Жлобінскі Сцяфан саслужыў Свяцейшаму Патрыярху Кірылу падчас асвячэння Успенскага сабора Свенскага манастыра ў горадзе Бранску
20 кастрычніка 201920 кастрычніка 2019 года, у Нядзелю 18-ю пасля Пяцідзесятніцы, Свяцейшы Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл прыбыў з аднадзённым Першасвяціцельскім візітам у Бранскую мітраполію.
Прадстаяцеля Рускай Праваслаўнай Царквы суправаджалі кіраўнік спраў Маскоўскай Патрыярхіі мітрапаліт Цвярскі і Кашынскі Сава, кіраўнік адміністрацыйнага Сакратарыята Маскоўскай Патрыярхіі епіскап Паўла-Пасадскі Фама, кіраўнік Патрыяршай службы пратакола протаіерэй Андрэй Бандарэнка, намеснік кіраўніка прэс-службы Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі М. І.Дзяржавін.
З аэрапорта горада Бранска Свяцейшы Патрыярх Кірыл накіраваўся ў Свенскі Успенскі мужчынскі манастыр, размешчаны ў пасёлку Супонева Бранскага раёна Бранскай вобласці.
Ля брамы Успенскага сабора Свенскага манастыра Свяцейшага Уладыку сустракалі мітрапаліт Бранскі і Сеўскі Аляксандр, губернатар Бранскай вобласці А. В. Багамаз, архіерэі і духавенства Рускай Праваслаўнай Царквы.
Прадстаяцель Рускай Царквы здзейсніў чын вялікага асвячэння Успенскага сабора і Бажэственную літургію ў новаасвячоным храме.
Яго Свяцейшасці саслужылі: мітрапаліт Цвярскі і Кашынскі Сава; мітрапаліт Чарнігаўскі і Ноўгарад-Северскі Амвросій; мітрапаліт Бранскі і Сеўскі Аляксандр; мітрапаліт Арлоўскі і Болхаўскі Ціхан; мітрапаліт Смаленскі і Дарагабужскі Ісідар; архіепіскап Гомельскі і Жлобінскі Сцяфан; епіскап Шчыгроўскі і Мантураўскі Паісій; епіскап Клінцоўскі і Трубчэўскі Уладзімір; епіскап Паўла-Пасадскі Фама; епіскап Рослаўскі і Дзеснагорскі Мялецій; намеснік Свенскага Успенскага манастыра ігумен Аляксій (Цюрын); сакратар Бранскай мітраполіі, настаяцель храма Праабражэння Гасподняга (Спаса-Грабаўскога) у горадзе Бранску протаіерэй Павел Чыкалін; благачынны Навазыбкаўскай акругі Клінцоўскай епархіі Бранскай мітраполіі, настаяцель храма ў гонар цуда Архангела Міхаіла ў Хонях горада Навазыбкава протаіерэй Уладзімір Пахажай; сакратар Клінцоўскага епархіяльнага ўпраўлення, настаяцель Петрапаўлаўскага кафедральнага сабора горада Клінцы протаіерэй Васіль Волікаў; клірыкі Бранскай мітраполіі.
На богаслужэнні прысутнічалі: губернатар Бранскай вобласці А. В. Багамаз; старшыня Бранскай абласной Думы У. І. Папкоў; галоўны федэральны інспектар па Бранскай вобласці апарата паўнамоцнага прадстаўніка прэзідэнта РФ у Цэнтральным федэральнай акрузе А. С. Дзячук; прадстаўнікі Бранскай абласной Думы ў Савеце Федэрацыі ФС РФ С. В. Калашнікаў і Г. М. Саладун; дэпутаты Дзяржаўнай Думы ФС РФ В. У. Субот і В. М. Міронава; кіраўнік адміністрацыі г. Бранска А. М. Макараў; кіраўнік г. Бранска М. В. Дбар; Герой Сацыялістычнай працы, Ганаровы грамадзянін Бранскай вобласці Георгій Лобус; кіраўнікі раёнаў Бранскай вобласці, дэпутаты Бранскай абласной Думы, кіраўнікі сілавых структур, дабрачынцы і будаўнікі Успенскага сабора, шматлікія жыхары Бранска і паломнікі.
Богаслужэбныя спевы выканалі хор кафедральнага сабора Жыццепачатнай Троіцы горада Бранска пад кіраваннем А. А. Бірукова, хор Цэнтра па падрыхтоўцы царкоўных спецыялістаў Бранскай епархіі пад кіраваннем Т. П. Шульгіной, узорны старэйшы хор гарадской дзіцячай харавой школы г. Бранска пад кіраваннем М. А. Гурскай.
На тэлеканале «Саюз» ішла прамая трансляцыя Патрыяршага богаслужэння. Вернікі, што не трапілі ў перапоўнены храм, малітоўна ўдзельнічалі ў богаслужэнні, назіраючы за трансляцыяй на вялікіх экранах, усталяваных на тэрыторыі манастыра.
На патроенай екценні прагучалі прашэнні аб еднасці Праваслаўнай Царквы і захаванні Царквы ад падзелаў і расколаў.
Пасля патроенай екценні Свяцейшы Патрыярх Кірыл узнёс малітву аб міры ў Украіне.
Пропаведзь перад прычасцем прамовіў благачынны Навазыбкаўскай акругі Клінцоўскай епархіі протаіерэй Уладзімір Пахажай.
Па заканчэнні Літургіі мітрапаліт Бранскі і Сеўскі Аляксандр вітаў Свяцейшага Уладыку і паднёс Яго Свяцейшасці крыж і дзьве панагіі з выявай Свенскай іконы Божай Маці і абраза Спаса Нерукатворнага.
Прадстаяцель Рускай Царквы звярнуўся да ўдзельнікаў богаслужэння з Першасвяціцельскім словам.
У дар новаясвячонаму сабору Свяцейшы Патрыярх Кірыл перадаў спіс Іверскага абраза Божай Маці. Мітрапаліту Аляксандру Прадстаяцель уручыў юбілейны крыж, выраблены да 10-годдзя Памеснага Сабора Рускай Праваслаўнай Царквы 2009 года і інтранізацыі Яго Свяцейшасці.
Для новых храмаў Бранскай мітраполіі Свяцейшы ўладыка перадаў 30 напрастольных Евангелляў, усім насельнікам манастыра — мастацка аформленыя малітвасловы.
Затым Свяцейшы Патрыярх Кірыл уручыў царкоўныя ўзнагароды.
Зважаючы на руплівую архіпастырскую працу мітрапаліт Бранскі і Сеўскі Аляксандр быў узнагароджаны ордэнам прападобнага Андрэя Іканапісца II ступені.
Зважаючы на дапамогу ў будаўніцтве Успенскага сабора Свенскага манастыра Прадстаяцель Рускай Царквы ўручыў губернатару Бранскай вобласці А. В. Багамазу ордэн прападобнага Серафіма Сароўскага II ступені.
Узнагарод былі таксама ўдастоены: генеральны дырэктар ГУП «Бранскфармацыя» М. М. Іваноў — ордэна святога дабравернага князя Данііла Маскоўскага III ступені, выканаўчы дырэктар прадпрыемства «Бранскі камвольны камбінат», старшыня апякунскага савета па аднаўленню Успенскага сабора Е. В. Томак — ордэна прападобнага Андрэя Іканапісца III ступені, намеснік губернатара Бранскай вобласці Ю. В. Філіпенка — Патрыяршай граматы.
Усім удзельнікам богаслужэння былі ўручаны абразкі Свенскай Божай Маці з Патрыяршым благаславеннем.
* * *
Успенскі сабор — галоўны храм Свенскага манастыра. Пабудова Успенскай царквы ў канцы ХІІІ стагоддзя паклала пачатак манастыру. Для ўзвядзення яго сцен дабраверны князь Раман, які стаў відушчым па малітве перад Пячэрскай іконай Божае Маці, пазней названай Свенскай, разам з баярамі ўласнаручна сек дрэвы. Паводле падання, сам князь Раман быў пахаваны ў гэтым храме. Першыя трыста гадоў Успенскі храм быў драўляным. У яго іканастасе, справа ад царскіх варот, размяшчаўся цудатворны Свенскі абраз Божай Маці. Адзін з галоўных цудаў, якія адбыліся ад абраза, — збавенне Бранска ад нашэсця напалеонаўскіх войскаў у 1812 годзе.
Будаўніцтва каменнага сабора пачалося пры Іване Грозным ў 1566 годзе і завяршылася ў 1578 годзе. Гэта быў вялікі пяцігаловы храм з дранкавым дахам і драўлянымі цвінтарамі каля трох уваходаў. У саборы быў велічны сяміярусны разьбяны іканастас вышынёй 33 метры, пакрыты срэбрам і сусальным золатам. Верхнія чатыры яруса абразоў былі ў чалавечы рост. Прастаяўшы 130 гадоў, сабор парадкам струхлеў; у 1715 годзе быў выбудаваны новы сабор, але ён прастаяў нядоўга: праз трыццаць гадоў будынак зноў струхлеў. Новы храм быў закладзены 30 ліпеня 1749 года, а пабудаваны да 1758 года. У новым саборы зладзілі два прыдзелы: святых Захарыі і Марыі і апосталаў Пятра і Паўла. Гэта быў велізарны пяцігаловы храм 37 метраў у даўжыню, у шырыню больш за 30, а ў вышыню — 42 метры. Перанесены быў у сабор і велічны сяміярусны іканастас XVII стагоддзя. Гэты чацвёрты па ліку каменны Успенскі сабор прастаяў сто семдзесят гадоў практычна без змен.
Да 1920 года ў саборы здзяйсняліся службы, але неўзабаве ён разам з усім манастыром быў «скасаваны» і зазнаў ганьбаванне. 23 чэрвеня 1930 года выйшла пастанова аб перадачы сабора мясцоваму аддзелу АДПУ, па распараджэнню якога брыгада падрыўнікоў ўзарвала сабор. Тады ж Свенскі абраз, канфіскаваны з абіцелі, быў перададзены ў Траццякоўскую галерэю, дзе ён знаходзіцца да гэтага часу.
У 1960 годзе Міністэрства культуры РСФСР прысвоіла ансамблю Свенскага манастыра статус помніка федэральнага значэння, а з 1970 года пачалося яго аднаўленне. У 1988 годзе, да святкавання 1000-годдзя Хрышчэння Русі, філіял Бранскага абласнога краязнаўчага музея, які размясціўся ў манастыры, упершыню адкрыўся для наведвальнікаў.
У 1992 годзе манастыр быў вернуты Рускай Праваслаўнай Царкве. Тады ж на руінах Успенскага сабора была ўсталявана званіца. У 2005 годзе па праграме федэральнага фінансавання помнікаў архітэктуры і культуры Рускай Праваслаўнай Царквы пачаліся работы па аднаўленню Успенскага сабора — разборка руін і расчыстка пляцоўкі пад будаўніцтва.
26 чэрвеня 2011 года богаслужэнні на руінах Успенскага сабора ўзначаліў Свяцейшы Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл, які благаславіў усіх жыхароў Браншчыны на аднаўленне разбуранай святыні. У канцы таго ж года пачалося будаўніцтва, якое стала сапраўды народным: ахвяраванні паступалі ад тысяч людзей з самых розных кропак свету.
Успенскі сабор і ўвесь манастырскі комплекс былі адноўлены да жніўня 2019 года.