Архіепіскап Гродзенскі і Ваўкавыскі Антоній прыняў удзел у цырымоніі спецгашэння паштовага блока з выявай Каложскай іконы Божай Маці
28 кастрычніка 202128 кастрычніка 2021 года ў Барысаглебскім Каложскім храме горада Гродна адбылася цырымонія спецыяльнага гашэння паштовага блока «Каложскі абраз Божай Маці».
У мерапрыемстве прымалі ўдзел архіепіскап Гродзенскі і Ваўкавыскі Антоній, Міністр сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь Канстанцін Шульган, старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Каранік, памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — інспектар па Гродзенскай вобласці Юрый Караеў, ключнік храмаў Усіхсвяцкага прыхода горада Мінска протаіерэй Феадор Поўны, настаяцель Марыі-Магдалінскай парафіі горада Мінска протаіерэй Уладзімір Харашэвіч, настаяцель Барысаглебскага прыхода горада Гродна протаіерэй Аляксандр Балоннікаў.
Унікальны паштовы блок выкананы ў выглядзе Каложскай іконы — старажытнай святыні Гродна. Пры друку на яе нанесена дадатковая бронзавая фарба. Дарэчы, маркі спецгашэння асабліва цэняцца сярод філатэлістаў з-за спецыяльнага штэмпеля, які выкарыстоўваецца толькі ў гэты дзень.
Паходжанне Каложскай іконы Божай Маці адносяць да канца ХVII — пачатку ХVIII стагоддзяў. Падчас Першай сусветнай вайны, пры адступленні рускай арміі, абраз быў вывезены ў глыб Расіі, і яго месцазнаходжанне зараз невядома. Адзіная копія абраза была выпадкова выяўленая на адным з антыкварных аўкцыёнаў Германіі і набытая для пакланення вернікаў у Барысаглебскім Каложскім храме.
«Абраз — галоўная святыня нашага горада. Перад ім маліліся тысячы людзей. Сённяшняя цырымонія дае магчымасць гэтай іконе распаўсюдзіцца па ўсім свеце. І праз яе як мага больш людзей даведаецца аб нашым горадзе», — адзначыў архіепіскап Гродзенскі і Ваўкавыскі Антоній.
Архіпастыр абвясціў аб пачатку працы над праектам «Другая Каложа» — так неафіцыйна будзе называцца храм у гонар дабравернага князя Аляксандра Неўскага ў гродзенскім мікрараёне Вішнявец. Храм-помнік у азнаменаванне 80-годдзя Вялікай Перамогі будзе будавацца ў традыцыі цэркваў гродзенскай школы XII стагоддзя і ўвасобіць упарадкаванне старажытнага Каложскага храма.