Часціца мошчаў велікамучаніка Панцеляімана пераадолее больш за 3000 км дзеля гамяльчан
06 жніўня 2017Вялікая святыня — каўчэг з часціцай мошчаў святога велікамучаніка Панцеляімана — прыбудзе 9 жніўня 2017 года ў Петра-Паўлаўскі кафедральны сабор горада Гомеля для малітоўнага пакланення вернікаў.
Год таму па благаславенню Свяцейшага Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла ўпершыню за 350 гадоў, перадплечча святога лекара-цудатворца Панцеляімана пакінула месца свайго пастаяннага знаходжання — кафедральны сабор горада Джерачэ ў Калабрыі (Італія) і было прынесена ў Петра-Паўлаўскі кафедральны сабор Гомеля, дзе тысячы людзей мелі магчымасць пакланіцца святыні.
Па благаславенню мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, і стараннямі епіскапа Гомельскага і Жлобінскага Сцяфана была дасягнута дамоўленасць з біскупам Локры і Джерачэ Франчэска Аліва аб дастаўцы часціцы мошчаў вялікамучаніка Панцеляімана ў Гомель на пастаяннае месцазнаходжанне.
Часціца будзе змешчана ў каўчэг ручной работы, выраблены з срэбра ўмелымі майстрамі на Святой Гары Афон дзякуючы ахвяраванням гамяльчан.
***
Святы велікамучанік Панцеляіман нарадзіўся ў сям'і шляхетнага язычніка ў горадзе Нікамідзіі (на паўночным захадзе Малой Азіі, зараз Турція, тады - Рымская імперыя). Маці святога, праведная Евула (спачыла каля 303) была таемнай хрысціянкай, але рана памерла. Бацька аддаў хлопчыка на навучанне да праваслаўнага ўрача Ефрасіна. Неўзабаве слава аб здольнасцях маладога лекара дайшла да сталіцы імперыі – Рыма. Але не яна захапляла юнака. Сэрца яго прагнула спазнаць ісціну быцця. Настаўнікам будучага святога стаў святар Ермалай (пасля свяшчэннамучанік), які хрысьціў яго. Калі ж бацька святога ўбачыў, як сын, памаліўшыся, вылечыў сляпога, ён разам з ацалённым прыняў святое Хрышчэнне. Святы Панцеляіман лячыў усіх, але перш за ўсё немаёмных і зняволеных ў турмах. Пры гэтым ён заўсёды апавядаў пра «Урача душ і целаў» — Спасіцеля. Гэта выклікала лютую нянавісць лекараў-язычнікаў, і яны данеслі на яго рымскаму імператару Максіміліяну. Святога Панцеляімана аддалі на пакуты. Але катаванні не змаглі зламаць яго волю і пазбавіць жыцця. Тады святы велікамучанік быў абезгалоўлены, а цела кінута ў вогнішча, але не згарэла ў ім, а было таемна пахавана хрысціянамі. Галава святога Панцеляімана, як вялікая святыня, якая захоўваецца ў Рускім Панцеляіманавым манастыры. Памяць велікамучаніка Панцеляімана адзначаецца 9 жніўня па новаму стылю. У Паўднёвай Італіі знаходзяцца некалькі часціц мошчаў вялікамучаніка Панцеляімана. Ампулы з цудам захаванай крывёю святога знаходзяцца ў кафедральным саборы Равела, у Калабрыі, Лімбадзі, Мантаура, Вала дэла Луканія, а таксама ў Падуі.