Фільм Мінскай духоўнай семінарыі пра Свята-Амвросіеўскі жаночы манастыр у вёсцы Русакова будзе прадстаўлены на XXXII Мінскім міжнародным кінафестывалі «Лістапад» 2026

30 кастрычніка 2026

top.jpg

2 лістапада 2026 года ў рамках XXXII Мінскага міжнароднага кінафестывалю «Лістапад» 2026 у кінатэатры «Піянер» адбудзецца паказ дакументальнага фільма Мінскай духоўнай семінарыі «Опціна Белай Русі», прысвечанага Свята-Амвросіеўскаму жаночаму манастыру ў вёсцы Русакова Слонімскага раёна.

Дакументальны фільм распавядае пра цяжкае, але благаславёнае жыццё манашак манастыра, якія, пераадольваючы ўсе жыццёвыя выпрабаванні, здзяйсняюць подзвіг, напоўнены малітвамі і працай. Фільм дае гледачам унікальную магчымасць акунуцца ў свет веры, малітвы і цішыні, дакрануцца да духоўнай спадчыны манастыра, вядомага як беларуская Опціна. Манастыр стаў важным месцам для паломнікаў, якія імкнуцца дакрануцца да духоўнага багацця гэтага кутка Беларусі, акружанага маляўнічай прыродай.

Праект быў падрыхтаваны па благаславенні архіепіскапа Навагрудскага і Слонімскага Гурыя і пры падтрымцы рэктара Мінскай духоўнай семінарыі протаіерэя Віктара Васілевіча. Рэжысёрам фільма стаў чытальнік Антоній Яфіменка, а кіраўніком праекта — ігумення Макарыя (Мацяш).

У стварэнні карціны прымалі ўдзел протадыякан Павел Бубноў, схімахіня Антонія, а таксама здымачная група, у складзе якой былі святар Мікалай Савіцкі, чытальнік Мікалай Балюк і іншыя.

Паказ дакументальнага фільма «Опціна Белай Русі» адбудзецца 2 лістапада ў 11:30 у кінатэатры «Піянер» па адрасе: горад Мінск, вул. Энгельса 20.

Набыць квіткі на паказ можна па спасылцы.

***

Кінафестываль «Лістапад» — міжнародны кінафестываль, які праводзіцца ў Мінску з 1994 года. Штогод у фестывалі ўдзельнічаюць прадстаўнікі больш як 100 краін свету, а колькасць заявак перавышае некалькі тысяч. У розны час, спецыяльнымі гасцямі кінафестывалю былі Мікіта Міхалкоў, Уладзімір Мяньшоў, Эмір Кустурыца, Алег Янкоўскі, Людміла Гурчанка і многія іншыя. Старшынёй журы кінафестывалю з'яўляецца Карэн Шахназараў — савецкі і расійскі кінарэжысёр, генеральны дырэктар кінаканцэрна «Масфільм».

МінДС / Сhurch.by

Чытайце нас у мэсэнджэрах Telegram і Viber, 

сацсетках Instagram, ВКонтакте, 

Facebook і Одноклассники,

глядзіце ў YouTube і TikTok