Студзеньская праграма анлайн-фестывалю «Калядная радасць»: шмат сюрпрызаў для дзяцей і дарослых
02 студзеня 2021У апошнія тыдні Каляднага посту ў Мінску ўжо не першы год праводзіцца праваслаўны фестываль «Калядная радасць». У сувязі са складанай эпідэміялагічнай абстаноўкай у гэтым годзе ён праходзіць у фармаце анлайн. Арганізатары мерапрыемства запрашаюць усіх жадаючых разам тварыць, прыдумляць, пазнаваць новае і рыхтавацца да цудоўнага свята Ражджаства Хрыстова!
З 2 па 5 студзеня для гледачоў рыхтуюцца наступныя трансляцыі:
«Ражджаство — не дзень нараджэння Дзеда Мароза? Герой нашага новага батлеечнага спектакля, маленькі Ваня, як і ўсе дзеці, любіць абодва свята: і Новы год, і Ражджаство Хрыстова. Толькі яму ніхто не патлумачыў, што гэта за свята — Ражджаство. Але ў Бога ёсць шмат незвычайных спосабаў расказаць пра Сябе».
Глядзіце эфір 2 студзеня ў 11:00.
«Як прыгожа, калі ў доме шмат вокнаў! Маленькіх і вялікіх. Праўда ж? І як сумна, калі іх не хапае. Але ж калядныя дні — не час для суму, таму глядзіце наш майстар-клас! Фларыст Наталля Клапаток навучыць вас рабіць сваімі рукамі дэкаратыўнае акенца з галінак — незвычайнае ўпрыгожэнне для дома да свята Каляд».
Не прапусціце цікавы майстар-клас «Цудоўнае акенца» 2 студзеня ў 14:00.
«Свой асаблівы падарунак для вас падрыхтавала мастак па пяску Ганна Каштальян. Яна раскажа гісторыю пра Ражджаство ў тэхніцы пескаграфіі. Здаецца, што пясок у яе руках проста ажывае!»
Глядзіце калядную пясочную анімацыю 3 студзеня ў 13:00.
«Артыст, рэжысёр і выкладчык Яўген Піменаў падорыць сустрэчу з выдатным! Ён прачытае калядныя вершы Іосіфа Бродскага.
Свой верш «Ражджаство» Іосіф Бродскі напісаў пад уражаннем ад выразанага з польскага часопіса малюнка «Пакланенне вешчуноў». Гэта было ў 1963 годзе. Аўтар казаў, што такім чынам-вершамі — віншуе Богачалавека з нараджэннем! У калядным цыкле паэтычныя творы, напісаныя з 1962 па 1972 гады, а таксама з 1987 па 1996 гады. Яго першы верш называецца «Калядны раманс», а апошні — «Уцёкі ў Егіпет», і напісаны Іосіфам Бродскім яно было за месяц да смерці».
Паслухайце вершы вялікага аўтара на паэтычным вечары 3 студзеня ў 16:00.
Шматдзетная мама і мастачка па тэкстылю Алена Калеснікава раіць не выкідваць фальгу ад шакаладу, бо з яе можна зрабіць ... ангела ў тэхніцы чаканкі. Для гэтага будзе патрэбен толькі пластылін. Дзіўна, што з простых рэчаў можна ствараць рэчы цудоўнай прыгажосці! Трэба толькі ведаць сакрэты.
Давайце маляваць на фальзе 4 студзеня ў 13:00.
«Пра тэму Ражджаства Хрыстова ў класічнай музыцы раскажа Кацярына Дулава — рэктар Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. Мы будзем слухаць урыўкі з класічных твораў, а затым гаварыць з Кацярынай Мікалаеўнай аб гісторыі іх стварэння.
Тэмай Ражджаства натхняліся Бах і Гендэль, Чайкоўскі і Рымскі-Корсакаў, многія іншыя кампазітары, якія жылі ў розны час і ў розных краінах».
Вечар класічнай музыкі нас чакае 4 студзеня а 17:00.
«Пагаворым на фестывалі аб сэнсе царкоўных служб Ражджаства. Багаслоў і выкладчык духоўнага вучылішча Андрэй Ахметшын раскажа нам, якія кандакі, трапары і велічанні спяваюцца на богаслужэнні ў калядную ноч і якія чытаюцца псалмы».
Слухаем апавяданне пра богаслужэбныя тэксты 4 студзеня ў 18:00.
«Арганізатары дзіцячай праграмы фестывалю задалі пытанне: «Што галоўнае ў свяце Ражджаства?» І самі ж на яго адказалі: «Напэўна, тое, што Хрыстос прыйшоў да ўсіх і да кожнага. Прыйшоў да цябе і да мяне». І арганізатары вырашылі, што трэба абавязкова зрабіць з дзецьмі віфлеемскую пячору, бо як выдатна, калі яна ёсць у доме! Так мы прымаем народжанае Немаўлятка Хрыста ў нашых жытлах і ў нашых сэрцах».
Далучайцеся да майстар-класу па вырабе віфлеемскай пячоры 5 студзеня ў 12:00.
«А яшчэ запрашаем паслухаць тлумачэнне сціхоў з Евангелля, якія пачуем у калядную ноч. Іх сэнс нам патлумачыць клірык манастыра іерэй Сергій Фалей.
Мы толькі адзначым, што ў евангельскіх чытаннях, прысвечаных Нараджэнню Хрыстову, распавядаецца не толькі пра нараджэнне Спасіцеля на зямлі, але і пра тое, якім шляхам да Яго ідзем мы, людзі».
Паслухайце пра гэта 5 студзеня ў 17:00.
«Абавязкова правядзіце некалькі дзён на нашым фестывалі! Яны будуць саграваць вас доўга-доўга! Калі нашы дзеці стануць дарослымі, а мы, дарослыя, састарэем, з намі застануцца зробленая сваімі рукамі батлейка, вывучанае каляднае песнапенне і ўспаміны пра святочнае апавяданне. А цяпер, калі мы лепш будзем разумець богаслужэбныя тэксты і спевы і пазнаем сімволіку кожнай дэталі іконы Ражджаства, само свята адкрыецца нам у новых фарбах!», — адзначаюць арганізатары фестывалю.